навіны

Галоўнага лекара беларускіх санаторыяў у Літве і Сочы падазраюць у «дзяржаўнай здрадзе»

Андрэй Кобель. (Фота: holiday.by)
Андрэй Кобель. (Фота: holiday.by)
podpis źródła zdjęcia

Суд пачнецца 16 жніўня.

У Менскім гарадскім судзе 16 жніўня пачнецца закрыты суд над былым галоўным лекарам беларускіх санаторыяў за мяжой Андрэем Кобелем. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», пазначана ў раскладзе суда.
Андрэй Кобель. (Фота: holiday.by)
Андрэй Кобель. (Фота: holiday.by)
Андрэй Кобель 10 гадоў быў галоўным лекарам санаторыю «Беларусь» у літоўскім Друскінінкаі, потым працаваў у Расеі і кіраваў аддзелам РНПЦ у Менску. Цяпер яго абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Літвы.
Узімку прапагандысты паказалі фільм, у якім распавялі, што Андрэя Кобеля нібыта шантажавалі літоўцы. У стужцы гаворыцца, што галоўнага лекара нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы пад пагрозай шантажу і патрабавалі збіраць і перадаваць інфармацыю аб адпачывальніках санаторыяў, а таксама звесткі аб рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, якая размяшчаецца на тэрыторыі санаторыю.
Быццам бы ён атрымаў за інфармацыю некалькі сотняў еўраў. Таксама сцвярджалася, што Кобель уладкоўваў на працу супрацоўнікаў на патрабаванне Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10