«Кіно – гэта ідэалогія». Што там «На другім беразе»?
16.09.2023, 16:52
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
podpis źródła zdjęcia
Стужка запускалася ў вытворчасць у сакавіку 2022 года для апраўдання вайны Расеі супраць Украіны.
На гэтым тыдні ў пракат выйшаў фільм «На другім беразе». З інфармацыі дзяржаўных СМІ выходзіць, што ўсе пласты насельніцтва Беларусі масава рынуліся ў кінатэатры, каб паглядзець стужку і падзяліцца сваім уражаннем. Што гэта за фільм і як наогул выглядае сітуацыя ў дзяржаўным кіно, разбіраўся «Белсат».
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
«Што датычыць нашай кінавытворчасці, гэта бяда», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, калі прызначаў 28 ліпеня кіраўніком кінастудыі «Беларусьфільм» Юрыя Аляксея, які да таго ўзначальваў кінавідэапракат у Горадні. Лукашэнка запатрабаваў актуальных («животрепещущих») тэмаў.
Думку, што гэта за тэмы, выказаў сам Юрый Аляксей:
,,
«Кіно – гэта ў першую чаргу ідэалогія. Яно здымаецца не для таго, каб забаўляць, а для таго, каб трансляваць пэўныя погляд і ідэі гледачам».
Ён паведаміў, што ў планах «Беларусьфільму» – мультфільмы пра дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі і фільм пра пратэсты 2020 года «ў падтрыманне абранага прэзідэнта Беларусі».
Ідэалагічнае і прапагандысцкае кіно – не новая з’ява для Беларусі. На прэзідэнцкія выбары ў Беларусі традыцыйна з’яўляліся танныя кароткаметражкі ад спецслужбаў то пра пацукоў, якімі быццам бы баевікі-апазіцыянеры збіраліся атручваць водаправоды (2006 год), то пра арматуру і сякеры на зачышчанай ад пратэстоўцаў плошчы Незалежнасці ў Менску (2010 год).
Напярэдадні чарговых выбараў у кастрычніку 2015 года сродкаў пастанавілі не ашчаджаць і выпусцілі блокбастар «Мы, браты…» за $ 5 млн. Ён пад першапачатковай назвай «Авель» меў статус «нацыянальнага праекту», што прадугледжвала 100% фінансавання з дзяржбюджэту. У выніку «конкурсу» праект дастаўся кампаніі Nonstop MEDIA, якая абяцала, што «фільм запраграмаваны на поспех».
Згодна сюжэту, прадстаўнікі таемнага таварыства, якое вядзе свой пачатак ад біблейскага Каіна і паяднаныя генам нянавісці і злосці, ладзіць каляровыя рэвалюцыі па свеце, у тым ліку і ў Беларусі падчас «Плошчы 2010». У сусветны пракат фільм пайшоў як «Код Каіна», але ні галівудскія зоркі (Эрык Робертс, Наташа Алам), ні расейскія (Уладзімір Гасцюхін, Аляксей Сярэбракоў) стужку не ўратавалі, і пасля паказаў у 40 краінах і імкнення скарыстаць для яго прасоўвання тэму майдана ва Украіне зборы склалі менш за 30 тысяч долараў.
Замест таго, каб стаць «кінематаграфічнай краінай», як на тое спадзяваўся колішні міністр культуры Барыс Святлоў, бюджэт панёс вялізныя страты, за якія ніхто да адказнасці не быў прыцягнуты.
Скандал у беларускі кінематограф прыйшоў навіной ад 23 мая 2018 года, калі стала вядома, што супраць Алега Сільвановіча, былога дырэктара «Беларусьфільма», звольненага напярэдадні фільму «Мы, браты» была заведзена крымінальная справа за «злоўжыванне службовых паўнамоцтваў» з-за фільма «З 8 сакавіка, мужчыны!». Сільвановіч як гендырэктар кінастудыі перадаў правы на стужку ад «Беларусьфільму» расейскай студыі «Маскіт», што атрымала ад фільму прыбытак $ 3 млн. Пры гэтым «Маскіт» яшчэ здолеў здабыць фінансаванне на гэтую ж стужку ад расейскага Фонду кіно на больш чым $ 240 тыс., не вернутых да сёння. Сам Сільвановіч быў пазначаны як «прадзюсар» фільму «З 8 сакавіка, мужчыны!».
Але што робіць прадзюсар у кіно? Ён стварае ўмовы для вытворчасці і, адпаведна, кіруе знойдзенымі пад гэта фінансамі. Ва ўмовах Беларусі, згодна прапагандысту Андрэю Мукавозчыку, прадзюсар – гэта «штурхач», які прасоўвае стужку для атрымання фінансавання з дзяржбюджэту. У выпадку поспеху «прадзюсары маюць долю, маюць адсотак».
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
Сцэнар пісалі расейцы пра адзінства беларусаў (і ўкраінцаў) з расейцамі
Ці будзе мець такі «адсотак» ад новай стужкі «Беларусьфільму» яе ўжо былы кіраўнік Уладзімір Карачэўскі, які выступае ў якасці прадзюсара фільму «На другім беразе»? Кіно выйшла 14 верасня, напярэдадні так званага Дня народнага адзінства, што адзначаецца 17 верасня. Але не толькі звальненні гендырэктараў напярэдадні прэм’еры яднае «На другім беразе» з «Мы, браты…», але і змена назваў.
Першапачатковая назва стужкі – «Мы адзіныя». Яна запускалася ў вытворчасць у сакавіку 2022 года для ідэалагічнага апраўдання распачатай Расеяй вайны супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі выступіў суагрэсарам. Фільм нават задумваўся як цэлая сага з трох фільмаў, дзе будуць паказаныя не толькі часы актыўнага народна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, але і яго задушэння і, нарэшце, «уз’яднання» ў 1939 годзе. Для працы над сцэнаром былі прыцягнутыя неназваныя Карачэўскім расейскія гісторыкі.
Але што ж гэта за гісторыкі, калі нават на постары фільму ёсць «гістарычная памылка»? Сюжэт яго быццам бы будзе распавядаць пра падзеі 1925 года, але пазначаны на постары горад Дзяржынск на той час быў яшчэ Койданавам (назва змененая ў 1932 годзе). Відавочна, такія дробязі «гісторыкаў» не цікавілі, бо ў іншым выпадку яны прынамсі праверылі б, што газета «Narodowiec» (відавочна, узятая таму, што з польскай мовы перакладаецца як «Нацыяналіст) выходзіла ў Францыі, а не ў Польшчы. Аўтары палічылі такія моманты неістотнымі, галоўнае – паказаць імкненне да «ўз’яднання» беларусаў з расейцамі (як узор для ўкраінцаў) і тое, што на Захадзе – адныя ворагі і прыгнятальнікі. Пры гэтым на галоўныя ролі ў падобных быццам бы «беларускіх» фільмах ніколі не знаходзяць беларускіх актораў, бяруць выключна расейцаў.
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
У якасці галоўных актораў «На другім беразе» – амаль невядомы расеец Данііл Чуп (нездарма на сімвалічнай талерцы, прымеркаванай да пачатку працы над фільмам, ягонае прозвішча напісалі з памылкай) і нашмат больш вядомая праз «мыльныя» серыялы расейская акторка Антаніна Дзівіна. Пры адборы Дзівінай, відавочна, кіраваліся ейным пэўным падабенствам з беларускай актывісткай Верай Харужай. Але Дзівіна, на дзіва, ролю выканала горш за Чупа.
Затое беларуса ўзялі на адну з галоўных адмоўных роляў – польскага афіцэра. Ім стаў Руслан Чарнецкі, вядомы сваёй непрыхільнасцю да Польшчы і тым, што ездзіў на лыжах з Лукашэнкам ды атрымаў у 2022 годзе званне «Заслужаны артыст».
Рэжысёрам стаў расеец Андрэй Хрулёў, вядомы праз серыял «На дальняй заставе» (2015) і праз тэндэнцыйны серыял «Павуціна». Аднак апошні ягоны фільм, дарэчы, на тэму крыміналу, пабачыў свет ажно 5 гадоў таму – у 2018 годзе.
Акрамя былога кіраўніка «Беларусьфільму» Карачэўскага, прадзюсаркай (і дырэктаркай) фільму выступае Ірына Філіпава, у актыве якой працы над двума праектамі, адзін з якіх 1995 года (серыял «Крымінальная Расея»), а другі – 2019 года (серыял «Холівар. Гісторыя рунэту»).
Невядома, чаму пры працы над фільмам, пазіцыяванага як нацыянальнага, узялі не якіх-небудзь вядомых актораў і рэжысёраў. Ці можа гэткія проста ад прапановаў адмовіліся, калі пабачылі сцэнар? Мяркуем, паказальным тут выступіла асоба кампазітара фільму. Ім стаў Аляксандр Сухараў, спявак і лідар гурта «Эківокі», вядомы сваімі гастролямі пешшу. «На другім беразе» – гэта першы ягоны мастацкі фільм, для якога Сухараў напісаў музыку. Затое ён актыўна падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку пасля 2020 года.
Магчыма, тут згуляў ролю і досвед «Мы, браты…», калі ні акторы, ні спецэфекты фільму не ўратавалі. Але чаму? Ці не з прычыны празмернай прапаганды, з якой кіно перастае быць забаўляльным?
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
«На другім беразе» мае яскрава антыпольскую скіраванасць, адная толькі фраза персанажа Лесі Рубцовай чаго вартая: «На паноў, значыць, батрачыш. У цябе палякі Радзіму аднялі, а ты на іх працуеш».
Для ўзмацнення антыпольскасці стужкі дадалі, акрамя нацыянальнага, яшчэ і рэлігійны фактар. Паводле сюжэту, польскія ўлады ў адной з вёсак пад Стоўбцамі на мяжы з БССР забіраюць праваслаўную царкву пад склад і забіваюць пры гэтым маці галоўнага героя, які апынаецца перад выбарам: быць законапаслухмяным ціхім грамадзянінам пры несправядлівым рэжыме, калі «не да законаў» – ці змагацца са зброяй у руках з беззаконнем і прыніжэннем народнай годнасці.
Стваральнікі фільму не раз казалі падчас працы над ім пра актуальнасць, таму пагодзімся, што гэта так. Праўда, галоўнага героя звалі першапачаткова Павел Бойка, што было сугучна з іменем рэпрэсаванага рэжымам Лукашэнкі якраз перад самым запускам фільму ў вытворчасць актора і рэжысёра Віктара Бойкі, былога палітзняволенага.
У выніку прозвішча героя змянілі на Павел Смоліч – сугучнае Аркадзю Смолічу, таленавітаму географу, аднаму з айцоў Беларускай Народнай Рэспублікі, які пайшоў на супрацу з бальшавікамі, а тыя яго расстралялі ў 1938 годзе.
Сюжэт пра ператварэнне царквы ў склад – гэта таксама адсылка не да міжваеннага часу (тады былыя каталіцкія храмы, ператвораныя ў цэрквы ў часы Расейскай імперыі, сапраўды забіралі, т. зв. рэвідэнцыя), а да часоў СССР. Якраз у СССР у выніку антырэлігійнай кампаніі вернікі і святары фізічна вынішчаліся, а да 1941 года на тэрыторыі Усходняй Беларусі дзейных праваслаўных (як і каталіцкіх) храмаў проста не засталося. Але фільм жа не гістарычны, ён прапагандысцкі, таму і сэнсу шукаць у ім адпаведнасці гісторыі Беларусі, асабліва пададзенай з расейскай падказкі, наўрад ці варта.
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
Істотна іншае: калі для лукашэнкаўскага кінематографу антыпольскасць зрабілася нормай, як «Дзед Талаш» (2011) і «Сляды на вадзе» (2016), дзе, дарэчы, галоўны герой таксама мае прозвішча Смоліч, то для расейскага кінематографу гэтая з’ява ўпершыню паўстае ў канцэнтраваным выглядзе ў новым кінапраекце з працоўнай назвай «Russian gate». Нездарма для здымання антыпольскага фільму абралі Беларусь.
Пра здымкі «Russian gate» стала вядома ў канцы жніўня. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы у Facebook наш калега Зміцер Ягораў: «Бачыў у сторыз беларусаў і беларусак Мінскую вуліцу з паказальнікамі на польскай мове (накшталт як вуліца ў Варшаве) і кадры на якіх людзі з камерай і мікрафонам з лагатыпамі, стылізаванымі пад белсатаўскія». Потым пра фільм падрабязна пісала Еурарадыё.
Серыял «Russian gate» здымалі ў Менску ў ліпені – верасні. Галоўных ролі выканалі расейскія акторы Канстанцін Крукаў, Юлія Юрчанка, Дзмітрый Мілер, Ілья Жданікаў. Беларусаў бралі для масоўкі.
Гэта будзе дэтэктыў пра расейскіх дыпламатаў у Польшчы, дзе ідзе рыхтаванне да прэзідэнцкіх выбараў, а заходнія куратары распачынаюць антырасейскую кампанію (Russian gate). Крыніца, знаёмая з ходам здымачнага працэсу расказала «Белсату» некаторыя падрабязнасці.
«На другім беразе». Афіша. Крыніца: gomelkino
Расея быццам бы імкнецца патрымаць сепаратыстаў у Сілезіі, якія быццам бы жадаюць аддзяліцца ад Польшчы. Галоўны герой, часовы павераны Васільеў, які любіць здымаць відэа для блогу, мусіць уладкоўваць як уласныя сямейныя праблемы, так і не дапусціць ледзь не вайны Расеі і Польшчы. Ды нават дапамагае аднаму з кандыдатаў у прэзідэнты, а каптуром вам яшчэ гісторыя кахання! Карацей, у найлепшых традыцыях адпаведных галівудскіх серыялаў.
Беларускія акторы тут ізноў жа на падхопе, як і ў шэрагу іншых расейскіх праектах, што здымаюцца цяпер у Беларусі – «Апошні са зграі», «Падвышаючы градус», «Федзя. Народны футбаліст» ды іншыя.
У «Russian gate» будзе сцэна і з журналістамі, у якіх чытаюцца прадстаўнікі каналаў «Белсат» (у фільме – «Velcat») і «TVP info» (у фільме – «TWP Info»). Пры гэтым самыя акторы, залучаныя ў масоўку, у тым ліку ў выглядзе раз’юшаных футбольных фанатаў (яшчэ адзін стэрэатып пра Польшчу ў расейскім фільме) мусілі папярэдне прайсці правяранне ў сілавікоў і атрымоўвалі магчымасць азнаёміцца са сцэнаром толькі непасрэдна перад здыманнем, не разумеючы, што гэта «палітычнае» кіно.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (960 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.