Літва закупіць беспілотнікі і антыдроны, каб змагацца з кантрабандай цыгарэтаў з Беларусі
16.11.2023, 12:05
Дрон «Квадро-1400». (Фота: vpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Дроны часта выкарыстоўваюць для нелегальнай перапраўкі цыгарэтаў.
У 2023 годзе ў Літве перахапілі кантрабандавыя цыгарэты на суму больш за 51,3 млн еўраў. 95 % тытунёвых вырабаў былі з Беларусі. Часта даставіць цыгарэты ў Літву спрабуюць з дапамогаю беспілотнікаў.
Дрон «Квадро-1400». (Фота: vpk.gov.by)
Каб змагацца з такім спосабам кантрабанды, Літва закупіць 70 беспілотнікаў і 57 антыдронаў у 2024–2025 гадах. Цяпер для гэтых мэтаў ёсць 42 беспілотнікі і 7 антыдронаў.
«80-90 % транспарту падлягае рэнтгенаўскаму кантролю на памежных пунктах. З усталяваннем рэнтгенаўскага апарата на чыгуначным пункце памежнага кантролю “Кяна” і закрыццём чыгуначнага пункту памежнага кантролю “Стасілы” буйнамаштабная кантрабанда праз чыгунку практычна ліквідаваная. Асноўнаю праблемаю цяпер застаецца дробная кантрабанда», – распавядае МУС Літвы.
У Літве збіраюцца ўзмацняць кантроль на мяжы ў тым ліку за кошт стварэння патрульнай трасы даўжынёю каля 107 км.