навіны

«BELPOL» распавёў новыя дэталі карупцыйнай схемы з удзелам Віктара Шэймана і «ГардСэрвісу»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Кантрольны пакет ТАПАСу, імаверна, пяройдзе пад кантроль Шэймана.

Супольнасць былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» апублікавала новую інфармацыю ў рамках вялікага расследавання пра «ГардСэрвіс». Нагадаем, «ГардСэрвіс»– гэта адзіная ў Беларусі прыватная ахоўная кампанія, якая мае дазвол на ўжыванне агнястрэльнай зброі.
У расследаванні «BELPOL» падрабязна распавядалася пра асабовы склад «ГардСэрвісу», узбраенне і ахоўныя аб’екты кампаніі, а таксама пра карупцыйную схему, звязаную з атрыманнем ад дзяржаўнай арганізацыі БФСТ «Дынама» спонсарскай дапамогі ў выглядзе шэрагу будынкаў, збудаванняў і зямельных участкаў у Менску.
Цяпер «BELPOL» сцвярджае, што ў іх распараджэнні апынуліся дакументы, якія паказваюць на ўцягнутасць у гэты працэс як самога Аляксандра Лукашэнкі, гэтак і ягонага найбліжэйшага паплечніка – Віктара Шэймана. Як сцвярджаюць аўтары расследавання, у вельмі спрошчаным варыянце сутнасць схемы такая:
«У выніку прафіт – $ 5,5 мільёнаў, якія можна было накіраваць у дзяржаўны бюджэт, перавандруюць у кішэню Лукашэнкі і Шэймана», – сцвярджаюць у «BELPOL».
«BELPOL» таксама высветліў імя найбольш імавернага забудоўніка ўчасткаў, адчужаных на карысць «ГардСэрвісу» – гэта група кампаніяў «Тапас», што належыць бізнесоўцу Паўлу Беламу, які некалі гуляў у хакейнай камандзе Лукашэнкі. У ліпені 2023 года Павел Белы затрымліваўся сілавікамі і быў у СІЗА.
Пасля выхаду ў эфір расследавання з «BELPOL» скантактаваўся чалавек, які працуе ў арганізацыі, звязанай з пытаннямі будавання. Крыніца распавяла, што акрамя «Тапасу» Паўла Белага, у якасці патэнцыйнага забудоўніка ўчасткаў на адрасе Карвата, 83 у Менску рэжым разглядаў таксама ТАА «Тэрматэхбуд», заснавальнікам якога ёсць Яўген Жукоўскі. Са словаў крыніцы, камерцыйная прапанова «Тэрматэхбуд» «мякка кажучы, не адпавядала апетытам рэжыму», у выніку чаго ў траўні 2023 года Яўген Жукоўскі апынуўся ў СІЗА і выйшаў на волю толькі ў жніўні 2023 года.


,,

«Саступкі, на якія пайшоў Жукоўскі, нам невядомыя, але, ведаючы формулу працы рэжыму «грошы ў абмен на свабоду», мяркуем, што адабралі ў Жукоўскага вельмі шмат», – кажуць у «BELPOL».


Крыніца «BELPOL» мяркуе, што затрыманні Жукоўскага і Белага маглі быць праведзеныя як «захада прафілактычнага характару» для большай згаворлівасці.


,,

«Але самае цікавае, са звестак крыніцы, заключаецца ў тым, што неўзабаве больш за 50 % актываў «Тапасу», то бок кантрольны пакет, адыдзе ва ўласнасць адной з падкантрольных Шэйману фірмаў.


Цяпер праводзіцца ацэнка кошту актываў групы кампаніяў «Тапасу». Цяпер прыбытак ад забудовы ўчасткаў «ГардСэрвісу» дзяліць трэба будзе з самім сабой!» – рэзюмуюць аўтары расследавання.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10