Медыі: раптоўна памёр намеснік начальніка Шчучынскага РАУСу
29.11.2023, 20:11
Сяргей Асавік. (Фота: dzyannica.by)
podpis źródła zdjęcia
Падпалкоўніку стала кепска на працоўным месцы.
Намеснік начальніка Шчучынскага РАУСу Сяргей Асавік памёр на працоўным месцы, паведамляюць крыніцы «Еўрарадыё».
Сяргей Асавік. (Фота: dzyannica.by)
Падпалкоўніку стала кепска на працы, дактары «хуткай» яго не ўратавалі.
Звесткі пра смерць Асавіка журналістам Zerkalo.io пацвердзілі ў РАУСе. Працаўніца расказала, што пахаванне пройдзе ў чацвер, 30 лістапада, але падрабязнасцяў пра абставіны смерці даваць не стала. «Я не магу вам такой інфармацыі казаць. Паверце, вельмі цяжка», – сказала толькі яна праз тэлефон.
Міліцыянту было 42 гады. «Еўрарадыё» зазначае, што Сяргей Асавік хутка прасунуўся на кар’ернай лесвіцы пасля падзеяў 2020 года. Тады ён здымаў апазіцыйныя мітынгі на камеру і выклікаў АМАП на пратэстоўцаў.