навіны

У Парыжы мужчына з крыкамі «Алах Акбар» напаў на мінакоў. Загінуў адзін чалавек

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Нападнік быў абураны сітуацыяй у сектары Газа.

Адзін чалавек загінуў і двое атрымалі раненні пасля таго, як мужчына з нажом напаў на мінакоў у Парыжы каля Эйфэлевай вежы. Пра гэта паведамляе Reuters.
Турыст з Нямеччыны ад удару нажом загінуў. Потым нападнік кінуўся на іншых мінакоў з малатком.
26-гадовы злачынец быў арыштаваны. Раней, у 2016 годзе, у Францыі яго пакаралі 4 гадамі зняволення за падрыхтоўку нападу. Таксама вядома, што ён пакутаваў на псіхічны разлад.
Падчас нападу каля Эйфэлевай вежы мужчына крычаў «Алах Акбар». Паліцыі ён патлумачыў, што абураны сітуацыяй у сектары Газа, тым што шмат мусульманаў гінуць у Палестыне і Афганістане.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10