навіны

Кіраўнік МЗС Польшчы: Анджэй Пачобут стаў сімвалам незалежнага духа і веры ў свабоду

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Мы верым, што Анджэй хутка будзе на волі», – заявіў Сікорскі.

Польская «Gazeta Wyborcza» апублікавала артыкул, прысвечаны палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту, які ўжо больш за 1000 дзён знаходзіцца за кратамі.
У тым ліку ў артыкуле апублікаванае пасланне міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага:
«Анджэй – журналіст, юрыст, папулярызатар гісторыі, актывіст Саюзу палякаў Беларусі – знаходзіцца ў турме, бо хацеў, каб яго краіна была свабоднай. І ў выніку стаў асабістым ворагам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. За гэта яму прысудзілі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Анджэй Пачобут – беларускі паляк, патрыёт сваёй беларускай краіны, які спалучае найлепшае з нашай агульнай спадчыны. Для ўсіх нас ён стаў сімвалам незалежнага духу і веры ў свабоду. Ён сядзіць у турме, бо яго баіцца рэжым Лукашэнкі. Па злому намеру аўтакрата, гэты шанавальнік польскай і беларускай культуры, які распавядаў аб перапляценні нашай гісторыі, быў асуджаны, між іншым, за распальванне нацыянальнай варожасці».


,,

«Мы верым, што Анджэй хутка будзе на волі», – цытуе міністра выдання.


Галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік напісаў, што бачыць у Пачобуце «гонар і высакароднасць», а таксама «непахіснасць».


,,

«Рэдакцыя «Gazeta Wyborcza» патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення нашага журналіста. Мы ўвесь час просім польскія ўлады, міжнародныя арганізацыі і ўсю дэмакратычную супольнасць аказаць ціск на Беларусь у справе Анджэя», – гаворыцца ў артыкуле выдання.


Нагадаем, Анджэй Пачобут застаецца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года. Сёлета ў лютым яму прызначылі 8 гадоў зняволення, а ў жніўні ў наваполацкай калоніі яго на паўгода перавялі ў памяшканне камернага тыпу.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10