навіны

У студзені ў Беларусі зноў падаражэюць крэдыты

Нацыянальны банк Беларусі. (Фота: sb.by)
Нацыянальны банк Беларусі. (Фота: sb.by)
podpis źródła zdjęcia

Гэта не спадабаецца тым, хто планаваў у 2024 годзе ўзяць крэдыт на кватэру.

Нацыянальны банк з 1 студзеня зноў павысіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР). Гэта працэнтная столь па банкаўскіх крэдытах, у першую чаргу – на нерухомасць. Гэта значыць, некаторыя пазыкі ў наступным месяцы павінны падаражэць.
Нацыянальны банк Беларусі. (Фота: sb.by)
Нацыянальны банк Беларусі. (Фота: sb.by)
РВСР для новых крэдытаў, прадстаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных) у студзені складзе 11,26 % гадавых. Гэты паказчык вырас да снежня на 0,27 % (было 10,99 %).
А вось для фізічных асоб значэнне РВСР павялічылася больш істотна – на 1,19 % (з 15,25 да 16,44 %), што азначае магчыма больш значнае падаражэнне спажывецкіх і іншых крэдытаў для грамадзян.
У папярэдні раз Нацбанк павысіў РВСР месяц таму. А да гэтага іх значэння не мяняліся на працягу пяці месяцаў.
СП, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10