навіны

Колькасць ахвяраў землятрусу ў Японіі дасягнула 64 чалавек

Наступствы землятрусу ў Японіі. (Фота: KIM KYUNG-HOON / Reuters / Forum)
Наступствы землятрусу ў Японіі. (Фота: KIM KYUNG-HOON / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Эвакуяваныя больш за 30 тысячаў чалавек.

Мінімум 64 чалавекі загінулі падчас магутнага землятрусу, які адбыўся 1 студзеня ў цэнтральным рэгіёне Японіі. Колькасць параненых вырасла да 304 чалавек.
Наступствы землятрусу ў Японіі. (Фота: KIM KYUNG-HOON / Reuters / Forum)
Наступствы землятрусу ў Японіі. (Фота: KIM KYUNG-HOON / Reuters / Forum)
На раніцу 3 студзеня прыблізна 33 тысячы чалавек былі эвакуяваныя з месцаў здарэння ў спецыяльныя эвакуацыйныя цэнтры.
Пошукава-ратавальным аперацыям перашкаджаюць завалы і разбітыя дарогі. Некаторыя вёскі ўсё яшчэ застаюцца адрэзанымі ад наземных камунікацыяў праз залевы, якія, як чакаецца, працягнуцца да чацвярга. Японскае метэаралагічнае агенцтва папярэджвае пра імавернасць апоўзняў.
Для дастаўкі грузаў у пацярпелыя раёны Сілы самаабароны Японіі выкарыстоўваюць верталёты. Мясцовыя ўлады просяць цэнтральны ўрад скіраваць персанал Сілаў самаабароны для ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства.
Нагадаем, што 1 студзеня ў цэнтральным рэгіёне Японіі за 43 кіламетры ад гораду Анамідзу ў прэфектуры Ісікава адбыўся магутны землятрус магнітудаю 7,6. Пасля былі зафіксаваныя яшчэ больш за 30 землятрусаў у цэнтральнай частцы краіны магнітудай ад 3,6 да 7,6. Нацыянальная тэлекампанія NHK паведамляла, што хвалі вышынёю да 5 метраў дасягнулі паўвострава Нота ў прэфектуры Ісікава. Пра высокія хвалі папярэдзілі таксама ў прэфектурах Ніігата і Тояма.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10