навіны

Гамяльчанку затрымалі за данаты, адпраўленыя праз «Facebook»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ахвяравала 80 долараў

У Гомлі затрымалі дзяўчыну за ахвяраванні праз сацсетку «Facebook», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Затрыманая знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Са справаздачы гомельскіх «сілавікоў» вынікае, што дзяўчына зрабіла тры плацяжы на агульную суму $80. Фігуруюць таксама падпіскі на «Зеркало» і «Хартыю’97».
«Наша Ніва» мяркуе, што дзяўчыну маглі затрымаць па вяртанні ў Беларусь з-за мяжы. Яе акаўнт у «Facebook», які цяпер закрыты, быў зусім не пачышчаны.
Паводле гомельскіх супрацоўнікаў МУС, дзяўчыну кінулі ў ізалятар часовага ўтрымання, каб вызначыць, да якой адказнасці яе прыцягнуць.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», станам на 2 студзеня 2024 года ў Беларусі 1452 асобы прызнаныя палітвязнямі. Паводле праваабарончай ініцыятывы «Dissidentby», у краіне – 1613 палітзняволеных. Насамрэч іхная колькасць можа быць большая ў некалькі разоў. Як падлічыла «Вясна», 185 палітвязняў сустрэлі Новы год за кратамі ўжо чацвёрты раз.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10