У Беларусі ў першыя гадзіны 2024 года нарадзіліся 32 дзіцяці
01.01.2024, 20:09
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца : pexels.com
podpis źródła zdjęcia
А 00:01 на свет прыйшлі двое хлопчыкаў і дзяўчынка.
У навагоднюю ноч у Беларусі нарадзіліся 21 дзяўчынка і 11 хлопчыкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца : pexels.com
У першыя хвіліны года трое маленькіх беларусаў прыйшлі ў гэты свет у Менскай вобласці, Віцебску і Менску. У клінічным радзільным доме Менскай вобласці а 00:01 нарадзіўся хлопчык, які стаўся дзясятым дзіцём у сям’і фермераў з Вялейскага раёну.
Таксама а 00:01 нарадзілася дзяўчынка ў 3-й клінічнай лякарні імя Клумава ў Менску.
У Віцебскай абласной клінічнай радзільні а 00:01 на свет з’явіўся хлопчык.
Усяго з 00:00 да 09:00 1 студзеня ў Менскай вобласці нарадзіліся трое немаўлятаў (дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык), у радзільнях Менску – 13 дзяцей (восем дзяўчатак і пяць хлопчыкаў).
У Віцебскай гарадской клінічнай радзільні на свет прыйшлі двое дзетак – дзяўчынка і хлопчык. Таксама адна дзяўчынка нарадзілася ў Паставах.
У Берасцейскай вобласці за навагоднюю ноч прынялі роды ў чатырох жанчын – на свет з’явіліся тры дзяўчынкі і адзін хлопчык. Першае дзіця 2024 года ў Берасцейскай радзільні нарадзілася а 01:10 – гэта была дзяўчынка.
У Магілёўскай вобласці першае навагодняе дзіця нарадзілася ў Магілёўскай лякарні № 1 – хлопчык прыйшоў на свет а 05:40.
У Гомельскай вобласці ў першую ноч года а 02:30 нарадзілася дзяўчынка. За ёй да 09:00 нарадзіліся яшчэ дзве дзяўчынкі.
У Гарадзенскай вобласці ў навагоднюю ноч нарадзіліся тры дзяўчынкі і адзін хлопчык. Хлопчык нарадзіўся а 00:34. У гарадзенскай лякарні хуткай медычнай дапамогі на свет з’явілася двойня – дзве дзяўчынкі.