Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Getty Images
podpis źródła zdjęcia
Былі выпушчаныя не менш за 27 ракетаў.
«Хамас» распачаў абстрэл Ізраілю апоўначы і выпусціў па поўдні і цэнтры краіны не менш за 27 ракетаў, паведамляе «Times of Israel».
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Getty Images
Ізраільская СПА перахапіла 18 ракетаў, яшчэ дзевяць упалі на адкрытай мясцовасці. Сірэны гучалі ў шматлікіх гарадах на поўдні і ў цэнтры краіны.
Пра разбурэнні і ахвяры не паведамляецца.
«Брыгады аль-Касама» (узброенае крыло «Хамасу») узялі на сябе адказнасць за навагодні напад на Ізраіль з тэрыторыі сектару Газа. У відэа, апублікаваным у сацсетках, яны заявілі, што выпусцілі ракеты М90 у «адказ на масавыя забойствы мірных жыхароў», нібыта здзейсненыя Ізраілем.
,,
«Хоць 129 ізраільцянаў усё яшчэ застаюцца ў палоне «Хамасу» ў Газе, «Хамас» вырашыў пачаць 2024 год з ракетнага абстрэлу Ізраілю. Не будзе шчаслівага Новага году, пакуль яны ўсе не вернуцца дамоў», – заявіў Цагаль.
Ізраіль цяпер вядзе ў сектары Газа найбольш цяжкія баі з пачатку наземнай аперацыі, страты Цагалю заўважна выраслі. Заканчэнне вайны ў найбліжэйшай будучыні не прадбачыцца, пра што адкрыта гавораць ізраільскія ўлады. Адначасова на гарызонце маячыць рызыка больш актыўнага ўмяшання ў канфлікт Ірану ды яго саюзнікаў.
Ізраільскія вайскоўцы дасягнулі поўнага аператыўнага кантролю над паўночнаю часткаю сектару Газа і цяпер пашыраюць аперацыі на поўдні. Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць пра поспехі ў знішчэнні інфраструктуры «Хамасу»: яны здолелі раскрыць новую сетку падземных тунэляў і шахтаў баевікоў, пракапаных у тым ліку пад аб’ектамі цывільнай інфраструктуры, лякарнямі і школамі. Быў знойдзены найбуйнейшы тунэль у сектары Газа: ён мае працягласць 4 км, праз яго могуць перасоўвацца нават аўтамабілі. Знішчаныя або захопленыя каля 30 тысяч боепрыпасаў баевікоў.
Поспехі Цагалю суправаджаюцца ростам стратаў. Агулам колькасць вайскоўцаў Цагалю, забітых з пачатку наземнай аперацыі ў сектары Газа, дасягнула 167 чалавек, а з улікам тэрарыстычнага нападу 7 кастрычніка ў вайне з «Хамасам» загінуў ужо 501 вайсковец. Паводле мерак Ізраілю, гэта вельмі сур’ёзная колькасць: для параўнання, у 2006 годзе падчас вайны супраць групоўкі «Хізбула» ў Ліване загінуў 121 жаўнер Цагалю.