навіны

Стала вядома, колькі прыватных школ засталося ў Беларусі

настаўнік (Фота: pexels.com)
настаўнік (Фота: pexels.com)
podpis źródła zdjęcia

Ліцэнзаванне змаглі прайсці толькі адзінкі.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец, падводзячы вынікі 2023 года, у інтэрв’ю БелТА расказаў сярод іншага аб сітуацыі з прыватнымі школамі ў Беларусі. На сёння такіх установаў у краіне засталося ўсяго шэсць.
настаўнік (Фота: pexels.com)
настаўнік (Фота: pexels.com)
Іванец нагадаў, што з 2022 года набыў моц артыкул 314 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні». Гэта значыць, што прыватныя школы цяпер могуць працаваць, толькі атрымаўшы спецыяльны дазвол на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці.
«Патрабаванні для прыватных установаў адукацыі такія ж, як і для дзяржаўных установаў адукацыі, і строга адпавядаюць заканадаўству», – удакладніў ён.
Да ўвядзення новых правілаў у краіне працавалі 35 установаў агульнай сярэдняй адукацыі прыватнай формы ўласнасці. Цяпер іх засталося шэсць.
Нагадаем, увосень 2022 года ў Беларусі пачалі масава закрываць прыватныя школы. Гэта здарылася пасля таго, як у «Смарт Скул» адбыўся няшчасны выпадак: вучань стрэліў з цацачнага пісталета ў дзяўчынку – куля патрапіла ёй у вока. Супраць дырэктара прыватнай школы распачалі крымінальную справу.
Аб здарэнні ў «Смарт Скул» выказаўся і Аляксандр Лукашэнка, які запатрабаваў разабрацца ў сітуацыі і «неадкладна ўвесці ліцэнзаванне з учорашняга дня».
Неўзабаве дэпутаты ў другім слуханні прынялі законапраект «Аб ліцэнзаванні». Індывідуальным прадпрымальнікам неабходна было звярнуцца па ліцэнзію да канца лістапада.
Ася Саковіч, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10