Кажуць, што для 3D-катлет выкарыстоўваецца натуральная сыравіна без «хіміі».
3D-катлеты стварыў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НПЦ НАН Беларусі, піша «Сельская газета».
Беларуская 3D-друкарка для ежы. (Фота: sb.by)
У 3D-друкарцы можна задаць параметры дызайну стравы, смак і кансістэнцыю для фізіялагічных асаблівасцяў кожнага спажыўца, кажа загадчыца сектару комплексных даследаванняў мясных прадуктаў, кандыдатка тэхнічных навук Ірына Калтовіч.
Паводле яе, унікальнасць тэхналогіі ў тым, што для 3D-катлетаў выкарыстоўваецца натуральная мясная сыравіна (свініна, ялавічына, мяса куранят-бройлераў) без харчовых дабавак, кансервантаў, фарбавальнікаў, стабілізатараў, узмацняльнікаў густу.