Прыватным аптэкам у Беларусі загадалі павялічыць долю айчынных лекаў
04.01.2024, 22:37
Аптеки в Минске, аптека (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з абгрунтаванасцю росту цэн на лекі.
У Міністэрства аховы здароўя 4 студзеня сабралі прадстаўнікоў 20 найбуйнейшых фармсетак усіх формаў уласнасці. На сустрэчы патрабавалі павялічыць долю айчынных лекаў і абмяркоўвалі цэны.
Аптеки в Минске, аптека (Фота: Белсат)
У прыватнасці, абмяркоўваліся імпарт прэпаратаў, фармаванне цэнаў пастаўшчыкоў і ў аптэках. У міністэрстве адзначылі, што працягнуць кантраляваць цэны на лекпрэпараты.
Пры гэтым ад прыватных аптэк запатрабавалі, каб яны павялічылі долю айчынных лекавых прэпаратаў да 40 %.
На нарадзе 21 снежня 2023 года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з абгрунтаванасцю росту цэн на лекі. Паводле яго, не трэба баяцца, што «нейкі прыватнік з аптэкі сыдзе», бо «дастаткова дзяржаўных аптэк».