У Жлобіне за «экстрэмізм» асудзілі начальніка аддзелу спорту і турызму
04.01.2024, 19:06
Яўген Ахрэменка. (Фота: ndsmi.by)
podpis źródła zdjęcia
Пасля гэтага яго звольнілі з пасады.
Начальнік аддзелу спорту і турызму Жлобінскага райвыканкаму Яўген Ахрэменка быў затрыманы і асуджаны за «экстрэмісцкія» падпіскі ў сацыяльных сетках. Пра гэта 3 студзеня паведаміў тэлеграм-канал «Free Zhlobin».
Яўген Ахрэменка. (Фота: ndsmi.by)
Затрыманне адбылося перад Новым годам. Чыноўнік атрымаў 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, піша «Флагшток».
У аддзеле спорту і турызму Жлобінскага райвыканкаму паведамілі, што Яўген Ахрэменка там больш не працуе, «яго няма і не будзе».
У 2019 годзе Ахрэменка загадваў сектарам спорту і турызму аддзелу адукацыі, спорту і турызму Жлобінскага райвыканкаму, прынамсі, у 2021 годзе ўзначаліў профільны аддзел. У 2019 годзе ён быў намеснікам старшыні ўчастковай выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах. Вылучаўся ад праўладнай Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, якую зліквідавалі ў 2023 годзе.
30 жніўня 2023 года ў Жодзіне быў затрыманы намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага Кавальскага заводу цяжкіх штамповак (КЗЦШ) Яўген Іваноў. Пасля затрымання ён памёр.