Расея страціла ў вайне супраць Украіны 329 самалётаў і 324 гелікоптары.
Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны (ГУР) сцвярджае, што ў Расеі на чэлябінскім вайсковым аэрадроме «Шагол» у ноч на 4 студзеня згарэў знішчальнік-бамбавік Су-34.
Паводле ГУР, самалёт належаў авіяпалку 21-й змешанай авіяцыйнай дывізіі паветрана-касмічных сілаў Расеі.
,, «Прычыны загарання самалёта высвятляюцца», – гаворыцца ў паведамленні.
ГУР таксама апублікавала відэа падпаленага знішчальніка.
Украінскія медыі адзначаюць, што да загарання мае датычнасць ГУР. Адпаведную інфармацыю апублікавалі, у прыватнасці, «Hromadske», «Супільне» і «Українська правда».
З расейскага боку інфармацыі пра згарэлы самалёт не каментавалі.
Паводле звестак Генштабу ЗСУ, станам на раніцу 4 студзеня Расея страціла ў вайне супраць Украіны 329 самалётаў і 324 гелікоптары.
Якуб Хруст belsat.eu