навіны

Святлана Ціханоўская пра затрыманне музыкаў «Nizkiz»: Яшчэ адзін ганебны акт помсты рэжыму

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Бязлітасны наступ на нашу культуру».

З рэакцыяй на затрыманне музыкаў гутра «Nizkiz» Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзмітрыя Халяўкіна выступіла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. Яна назвала дзеянні рэжыму чарговым «актам помсты».
«Рэжым Беларусі працягвае бязлітасны наступ на нашу культуру. Удзельнікі папулярнага гурта Nizkiz былі жорстка арыштаваныя сілавікамі ў сваіх кватэрах. Іх песні часта гучалі падчас пратэстаў 2020 года. Гэта чарговы ганебны акт помсты рэжыму», – напісала Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце сацсеткі «Х».
Нагадаем, што дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 4» паведаміў пра затрыманне трох удзельнікаў гурта «Nizkiz». Музыкаў затрымлівалі сілавікі ў поўным рыштунку з крыкамі: «На зямлю, рукі за спіну!». Пасля хлопцаў прымусілі запісаць відэа, у якім яны кажуць, што іх папрасілі зняць кліп на акцыях пратэсту ў Менску. Гаворка пра песню «Правілы».
Канцэрт «Nizkiz» у Менску 15 лютага 2020 года. (Фота: nizkiz.com)
«Яны разумелі, што за імі прыйдуць». Гурт «Nizkiz» заставаўся ў Беларусі, нягледзячы на пагрозу арышту навіны
Фота вокладкі: 34mag.net
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10