навіны

Іран павысіў цэны на нафту і скараціў пастаўкі ў Кітай

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Гэта можа паўплываць на сусветныя цэны і скараціць прыбыткі Пекіну.

Гандаль нафтай паміж Кітаем і Іранам застопарыўся, паколькі Тэгеран патрабуе ад свайго галоўнага гандлёвага партнёру купляць сыравіну па больш высокіх коштаў. Пра гэта паведамляе Reuters.
Скарачэнне паставак іранскай нафты, якая складае каля 10% імпарту сырой нафты ў Кітай і дасягнула рэкорду ў кастрычніку, можа падтрымаць сусветныя цэны і скараціць прыбыткі кітайскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, адзначае агенцтва.
На гэты рэзкі крок, які адзін з прадстаўнікоў галіны назваў «дэфолтам», магла паўплываць адмова ЗША ад эмбарга ў дачыненні венесуэльскай нафты. Пасля гэтага Венесуэла перанакіравала пастаўкі ў ЗША і Індыю, што таксама скараціла доступ Кітаю да танных рэсурсаў.
Суразмоўцы агенцтва адзначаюць, што сітуацыя вакол іранскіх паставак патавая. Пакуль незразумела, чым усё скончыцца і ці гатовыя кітайскія нафтаперапрацоўчыя заводы пагадзіцца на новую цану.


,,

«Пакупнікі ўсё яшчэ спрабуюць знайсці рашэнне, паколькі новыя цэны занадта высокія. Але паколькі ў іх абмежаваны выбар, а іранскі бок вельмі жорсткі, магчымасці для перамоваў аб кошце складаныя і не на карысць кітайскіх пакупнікоў», – цытуе Reuters адну са сваіх крыніцаў.


Кітай зэканоміў мільярды долараў на тым, што купляў нафту з вялізарнымі скідкамі ў краінаў, якія трапілі пад міжнародныя санкцыі – Расеі, Ірану і Венесуэлы. Агулам гэтыя краіны забяспечваюць 30% імпарту сырой нафты ў КНР.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10