навіны

Беларусь пастанавіла не запрашаць на выбары назіральнікаў ад АБСЕ

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: OSCE)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: OSCE)
podpis źródła zdjęcia

Пры гэтым беларускі бок прывёў аргументы і матывацыю, што паўплывалі на такое рашэнне.

Беларускі бок паведаміў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ пра намер не запрашаць назіральнікаў ад гэтай арганізацыі на выбары, якія маюць адбыцца ў Беларусі 25 лютага, перадае БелТА.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: OSCE)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: OSCE)
Пры гэтым беларускі бок прывёў свае аргументы і матывацыю, што паўплывалі на такое рашэнне, заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
Абноўлена. У тэлеграм-канале МЗС Беларусі з’явіўся пералік прычын, паводле якіх Беларусь не запрашае назіральнікаў ад АБСЕ. Іх тры, і яны, маўляў, «простыя і зразумелыя».
Пры гэтым МЗС адзначае, што Беларусь будзе гатовая перагледзець свае падыходы ў выпадку адмовы Захаду ад «незаконнай санкцыйнай палітыкі і спроб умяшання ва ўнутраныя справы нашай краіны».
Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы адбудуцца ў Беларусі 25 лютага, падчас адзінага дня галасавання.
У лістападзе 2023 года старшыня ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што на выбары прыедуць міжнародныя назіральнікі, але геаграфія арганізацыяў, якім Беларусь накіруе запрашэнні, будзе моцна абмежаваная. Сярод іншага ён адзначыў, што ў планах запрасіць на выбары прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых камісіяў краінаў СНД, а таксама калегаў з Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў, штаб-кватэра якой у Паўднёвай Карэі. Пры гэтым было адзначана, што назіральнікаў ад Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) ЦВК на выбары 25 лютага 2024 года запрашаць не плануе, бо Беларусь праводзіць выбары «для сябе».
24 лістапада абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская апублікавала зварот, у якім заклікала не ўдзельнічаць у адзіным дні галасавання 25 лютага 2024 года, назваўшы лукашэнкаўскае мерапрыемства «бязвыбарамі».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10