Прыватная кампанія з ЗША ўпершыню паслала касмічны карабель на Месяц
08.01.2024, 15:48
Запуск ракеты «Vulcan Centaur» 8 студзеня 2024 года. (Фота: newsroom.ulalaunch.com)
podpis źródła zdjęcia
Першы запуск «Vulcan» адкрывае новыя інавацыйныя магчымасці.
8 студзеня ў Злучаных Штатах упершыню больш чым за паўстагоддзя запусцілі апарат, які спусціцца на Месяц. Праўда, цяпер гэта зрабіла не дзяржаўнае агенцтва NASA, а прыватная кампанія «United Launch Alliance», што ёсць канкурэнтам Ілана Маска.
Запуск ракеты «Vulcan Centaur» 8 студзеня 2024 года. (Фота: newsroom.ulalaunch.com)
Цяжкая ракета «Vulcan Centaur» павезла на Месяц зонд «Peregrine 1», зроблены кампаніяй «Astrobotic Technology». Ракета стартавала з мысу Канавэрал у ЗША а 07:18 паводле Грынвічу і, як чакаецца, прызямліцца на Месяц 23 лютага.
,,
«Першы запуск «Vulcan» адкрывае інавацыйныя магчымасці для задавальнення патрабаванняў да касмічнага запуску, якія пастаянна растуць», – сказаў Торы Бруна, прэзідэнт і генеральны дырэктар «United Launch Alliance».
Гэтая місія сталася першым з двух сертыфікацыйных палётаў, неабходных для працэсу сертыфікацыі Касмічных сілаў ЗША. Другую сертыфікацыйную місію («Cert-2») плануецца запусціць у найбліжэйшыя месяцы, а летам адбудзецца запуск першай місіі «Vulcan» для падтрымання нацыянальнай бяспекі ЗША ў космасе.
На сённяшні дзень кампанія «United Launch Alliance» правяла больш як 70 запускаў, у тым ліку 38 місіяў для праекту «Amazon Project Kuiper».