навіны

Курс біткоіна пераскочыў адзнаку 47 тысяч долараў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: cmcmarkets.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: cmcmarkets.com
podpis źródła zdjęcia

Гэта здарылася ўпершыню з сакавіка 2022 года.

Упершыню з сакавіка 2022 года лічбавая валюта вырасла на 6,3 % і пераскочыла планку 47 000 долараў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: cmcmarkets.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: cmcmarkets.com
Уначы 9 студзеня яго курс дасягнуў найвышэйшай адзнакі, 47 054 долараў, пасля чаго рост знізіўся да 47 035 долараў за токен.
Раніцай 9 студзеня курс біткоіна адкаціўся назад, цяпер ён вагаецца ў раёне 46 595 долараў.
Летась біткоін вырас амаль на 160 % – гэта адбылося ў чаканні, што Камісія каштоўных папераў і біржах ЗША ўхваліць заяўкі. Гістарычнага максімуму рост біткоіна дасягнуў у лістападзе 2021 года – тады яго курс быў роўны амаль 69 тысячам долараў.
У снежні 2023 года брытанскі аналітык і CEO Blockstream Адам Бэк выказаў меркаванне, што цана біткоіна вырасце да 100 тысяч долараў цягам бліжэйшых месяцаў. На ягоную думку, такая цана можа пратрымацца да пачатку працэсу халвінгу, так званага планавага скарачэння колькасці біткоінаў, якія ствараюцца і размяркоўваюцца сярод майнераў. Гэтая працэдура запланаваная на красавік 2024 года.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10