навіны

За шпіянаж на карысць КДБ у Польшчы затрымалі беларуску

Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. (Фота: abw.gov.pl)
Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. (Фота: abw.gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Жанчына некалькі месяцаў перадавала інфармацыю пра беларускую дыяспару.

Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымалі грамадзянку Беларусі, якая працавала на замежную выведку, паведамляе wiadomosci.wp.pl. Жанчыне ўжо выставілі абвінавачанне і канфіскавалі ў яе носьбіты інфармацыі.
Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. (Фота: abw.gov.pl)
Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. (Фота: abw.gov.pl)
Вынікі следства паказваюць, што жанчына вяла шпіёнскую дзейнасць на карысць Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Беларуска шпіёніла не менш за некалькі месяцаў. Яна перадавала звесткі пра прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія цяпер у Польшчы, і арганізацыі, якія аб’ядноўваюць беларусаў і палякаў беларускай нацыянальнасці.
Расследаванне справы кантралявала Мазавецкае аддзяленне Дэпартаменту барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.


,,

«20 снежня 2023 года працаўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі была затрыманая грамадзянка Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемстваў працаўнікі ABW правялі ператрус, апыталі сведак і канфіскавалі прадметы ў выглядзе носьбітаў інфармацыі ў некалькіх месцах у Польшчы», – паведаміў прадстаўнік Нацыянальнай пракуратуры Польшчы Караль Бархольскі.


Беларусцы выстаўленае абвінавачанне ў спрыянні дзейнасці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча, кваліфікаванае паводле параграфа 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Польшчы.


,,

«У сувязі з неабходнасцю забеспячэння належнага вядзення судовага расследавання, рэальнай небяспекай уцёкаў падазраванай і суровасці пакарання, якое ёй пагражае, пракурор падаў у суд хадайніцтва аб меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Суд цалкам пагадзіўся з довадамі пракуратуры і ўжыў да жанчыны меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту тэрмінам на тры месяцы», – паведаміў Бархольскі.


Беларусцы пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У снежні ў Польшчы былі вынесеныя выракі беларусам і расейцам, якія дзейнічалі ў складзе расейскай шпіёнскай сеткі. Фігурантаў прызналі вінаватымі ў тым, што яны сачылі за польскімі партамі, чыгуначнымі станцыямі і вайсковымі часткамі і перадавалі інфармацыю ў Расею.
Сетка шпіёнаў планавала ўзарваць цягнік са зброяй ці гуманітарнай дапамогай для Украіны. Агулам у групе было 16 чалавек. З іх трое – грамадзяне Беларусі: Уладзіслаў П., Міхаіл А. і Марыя М. Ім прысудзілі тэрміны – 3,5, 2 і 1 год і адзін месяц пазбаўлення волі адпаведна, а таксама штрафы на некалькі тысяч долараў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10