навіны

У Віцебску затрымалі маці палітвязня Паўла Севярынца

Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Паводле папярэдняй інфармацыі, яе павезлі ў ГУБАЗіК.

У Віцебску раніцаю 9 студзеня затрымалі маці палітзняволенага Паўла Севярынца Таццяну Севярынец, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
Паводле папярэдняй інфармацыі, спадарыню Таццяну павезлі ў ГУБАЗіК. За што яе маглі затрымаць, не паведамляецца.
Павел Севярынец – апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», пісьменнік. Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года і з таго часу палітвязень застаецца за кратамі.
Севярынца прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). 21 чэрвеня 2023 года ў Шклове адбыўся суд аб замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.
10 ліпеня 2023 года высветлілася, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Шклове ў турму № 1 у Горадні.
30 снежня 2023 года Павел Севярынец адзначыў за кратамі сваё 47-годдзе.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10