Штраф у 1850 рублёў за налепку з бела-чырвона-белым сцягам
08.01.2024, 21:51
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Беласт)
podpis źródła zdjęcia
Суд над жыхаром Ліды адбыўся яшчэ 15 снежня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.
У Лідзе суд аштрафаваў мясцовага жыхара за налепку з бела-чырвона-белым сцягам на дзвярах кватэры, палічыўшы гэта «масавым мерапрыемствам». Суд адбыўся 15 снежня, але пра ягоныя вынікі стала вядома толькі цяпер.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Беласт)
Мужчыну з Ліды, у якога на дзвярах кватэры знаходзілася налепка з нацыянальным сцягам, судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях), піша тэлеграм-канал «Право имеют».
У якасці пакарання мужчыну выпісалі штраф у 1850 рублёў.
У пастанове суду гаворыцца, што жыхар Ліды правёў у сябе несанкцыянаванае пікетаванне, «дэманстратыўна размясціўшы на ўсеагульны агляд на ўваходных дзвярах у калідоры налепку з выявай сцяга бела-чырвона-белага колеру».
Вядома, што асуджаны займаецца выхаваннем траіх няпоўнагадовых дзяцей, у тым ліку дзіцяці-інваліда 4-й ступені страты здароўя.