На Гарадзеншчыне аднагадовая дзяўчынка праглынула 13 лямпачак ад ялінкавай гірлянды
10.01.2024, 11:36
ялінка (Фота: Drazen Zigic / Freepik.com)
podpis źródła zdjęcia
Дактары вырашылі чакаць, каб яны пакінулі арганізм дзіцяці натуральным шляхам.
У Гарадзенскую абласную дзіцячую лякарню звярнуліся бацькі аднагадовай дзяўчынкі. Як паведамляе тг-канал медыкаў Гарадзеншчыны, дзіця праглынула 13 лямпачак ад ялінкавай гірлянды.
ялінка (Фота: Drazen Zigic / Freepik.com)
Лекары правялі гастраскапію дзяўчынцы. Аднак на момант абследавання лямпачкі паспелі ўжо сысці ў кішэчнік. Таму дактары вырашылі чакаць, каб яны пакінулі арганізм дзіцяці натуральным шляхам.
Таксама на пачатку года ў абласную дзіцячую клініку паступілі яшчэ два дзіцяці, якія праглынулі іншародныя прадметы.
Пяцігадовая дзяўчынка выпадкова праглынула «грыбок» ад канструктара. Ёй зрабілі гастраскапію пад агульнай анестэзіяй і паспяхова выдалілі прадмет са страваводу.
Трохгадовы хлопчык праглынуў канфеці ад хлапушкі. Дактары вызначылі, што гастраскапію дзіцяці рабіць не трэба і адправілі яго дадому пад назіранне дарослых.