навіны

На якую суму можна дарыць у 2024 годзе, каб не трапіць пад падатак?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
podpis źródła zdjęcia

Сума дарэння, з якой не давядзецца плаціць падаходнага падатку, вырасла на Br 1093.

З уступленнем у моц змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь з першага дня новага года скарэктаваныя памеры даходаў, атрыманых у якасці падарункаў, якія не будуць абкладацца падаткам, піша 1prof.by.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: katemangostara / Freepik)
У 2024 годзе максімальная сума дарэння, з якой не давядзецца плаціць падаходнага падатку, вырасла на Br 1093. Калі летась беларусы маглі атрымліваць падарункі ў межах Br 9338 без пытанняў з боку падатковых органаў, то ў бягучым планку даходаў ад дарэння, якая не абкладаецца падаткам, паднялі да Br 10 431.
Калі фізічная асоба атрымае ў дар большую суму, трэба будзе па выніках года падаць падатковую дэкларацыю і заплаціць падаткі, вылічаныя з сумы, якая перавышае ўстаноўленую норму. Для гэтага ўжываецца падаходны падатак паводле стаўкі 13 %.
З новага года таксама павысілі гранічныя сумы яшчэ ў шэрагу даходаў грамадзянаў, не звязаных з аплатаю працы, якія не абкладаюцца падаходным падаткам. Напрыклад, наймальнікі змогуць на Br 330 больш траціць на пуцёўкі, прызы, падарункі, матэрыяльную дапамогу з нагоды юбілейных датаў і гэтак далей для работніка, у тым ліку ў дачыненні пенсіянера, які працаваў у гэтай арганізацыі. Калі ў 2023 годзе такія непрацоўныя даходы ад працадаўцы не павінны былі перавышаць Br 2821, у 2024-м сума, якая не абкладаецца падаткам, вырасла да Br 3151.
Ад іншых арганізацыяў неабкладныя падаходным падаткам даходы ў выглядзе прызоў і падарункаў у мінулым годзе вымяраліся сумай Br 186, сёлета яна вырасла да Br 208.
Больш як на Br 2000 павялічылася бязвыплатная (спонсарская) дапамога і памер ахвяраванняў, якія могуць атрымаць інваліды, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, на дабрачынны банкаўскі рахунак ад усіх крыніцаў даходаў за год. У 2023-м максімальная сума складала Br 18 666, з новага года яна вырасла да Br 20 843.
Ася Саковіч, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10