навіны

Ператрусы ў актывістаў, якія пакінулі Беларусь, прысуды за данаты, «хімія» за выхад на дарогу

Ператрус у офісе БАЖ
Ператрус у офісе БАЖ
podpis źródła zdjęcia

Хроніка рэпрэсій за 10 студзеня.

«Белсат» працягвае весці хроніку пераследу ў Беларусі. Штодня ў нашай краіне адбываюцца нечуваныя рэпрэсіі людзей за іх грамадзянскую пазіцыю.
Ператрус у офісе БАЖ
Ператрус у офісе БАЖ
10 снежня стала вядома, што Таццяна Севярынец, маці палітзняволенага Паўла Севярынца, затрыманая ўчора, трапіла ў лякарню з ціскам. «Ну, прынамсі, ночыла на матрасе, і натым, сусвеце, дзякуй», – напісала ў сваім «Фэйсбуку» дачка жанчыны, Ганна Севярынец.
У Беларусі было зачынена каля 10 камерцыйных установаў, у якіх выкладалася польская мова. Пра гэта паведаміла выданне «Dziennik Gazeta Prawna», у ім адзначаецца, што кіраўніцтва моўных школ затрымліваюць, а ад супрацоўнікаў патрабуюць спісы выкладчыкаў і студэнтаў, якім пагражае пераслед.
37-гадовага гарадзенскага праграміста Аляксандра Яшкіна пакаралі калоніяй агульнага рэжыму тэрмінам на 4 гады. Яго судзілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Згодна з матэрыяламі справы, Аляксандр размяшчаў каментары, якія ўтрымліваюць паклёп і абразы на адрас Лукашэнкі, заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў краіне. Акрамя таго, у жніўні 2020 года мужчына двойчы рабіў данаты ў падтрымку затрыманых.
За ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года ў Берасці затрымалі Аляксандра Тысевіча. На «пакаяльным відэа» мужчына гаворыць, што затрыманы за ўдзел у мітынгу і выхад на праезную частку.
Праваабаронцы паведамляюць, што ў Гарадзенскай вобласці са жніўня 2020 года было распачата больш за 2500 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў, пераважная частка зарэгістравана ў Горадні, Лідзе і Ваўкавыску. Часцей за ўсё яны датычацца фактаў абразаў прадстаўнікоў улады, Лукашэнкі і распальвання варожасці.
Таксама паводле інфармацыі праваабаронцаў, за 2023 год беларускія ўлады прызналі 62 «экстрэмісцкія фармаванні», з якіх 11 – гэта медыя. Агулам зараз у Беларусі 169 «экстрэмісцкіх фармаванняў».
Падчас каляднага збору, абвешчанага арганізацыяй «BYSOL» для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах, было сабрана 31 694 еўра. Паведамляецца, што на падарунак для кожнага дзіцяці выдаткуюць па 100 еўра.
Па месцы прапіскі наваполацкага актывіста Аляксея Маліноўскага, які з’ехаў з краіны ў 2021 годзе, 8 студзеня быў праведзены ператрус. Паведамляецца, што дома знаходзіўся непаўналетні пляменнік жонкі, які не адчыніў дзверы. Тады супрацоўнікі прыехалі на працу да нявесткі і забралі яе, прывезлі ў кватэру для правядзення ператрусу. Па факце ператрусу нічога «забароненага» знойдзена не было. Супрацоўнікі цікавіліся месцазнаходжаннем сям’і Маліноўскіх, якая ў верасні 2021 года была вымушана пакінуць Беларусь.
За ўдзел у акцыі пратэсту 6 снежня 2023 года ў судзе Маскоўскага раёну Менска быў асуджаны Мікіта Новік. Яму выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Мужчыну было прызначана 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Паводле пастановы суду, Мікіта Новік падчас акцыяў пратэсту ў Менску «ў натоўпе разам з іншымі грамадзянамі, якія мелі пратэсную сімволіку, рухаўся па праезнай частцы дарогі». Мужчыну апазналі па фотаздымках у інтэрнэце.
Сёння стала вядома аб затрыманні ў Горадні Арцёма Кабылянскага, які быў настаўнікам англійскай і нямецкай моў у Абухоўскай сярэдняй школе імя Сянько, класным кіраўніком, а раней працаваў у сярэдняй школе ў Індуры і ў СШ №37 у Горадні. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што нібыта браў удзел у мітынгах і адпраўляў інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі ў Чорную кнігу Беларусі. Сілавікі ж сцвярджаюць, што Кабылянскі быў адным з лідараў фанатаў GrodnoUltras, якая выступае ў падтрымку ФК «Нёман», хадзіў на матчы з БЧБ-сімволікай, а таксама ставяць яму ў віну тое, што ён быў сябрам партыі БНФ.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10