Мядзведзь, рысь, барсук – каго могуць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі
10.01.2024, 15:01
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
podpis źródła zdjęcia
Папуляцыі жывёлаў выраслі. Але ёсць нюанс.
Папуляцыі чырвонакніжных бурага мядзведзя, еўрапейскай рысі і барсука выраслі ў Беларусі. У Мінпрыроды расказалі, ці плануецца выключыць гэтыя віды з Чырвонай кнігі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pexels.com)
Новае выданне дакументу маюць намер падрыхтаваць да 2025 года. Тады ж Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зацвердзіць новы спіс рэдкіх відаў жывёлаў на тэрыторыі Беларусі.
Еўрапейская рысь
Па дадзеных міністэрства, папуляцыя еўрапейскай рысі павялічылася да 1315 асобін у 2023 годзе. Трэнд захоўваецца ўжо некалькі гадоў, таму ў планах абаронцаў прыроды змяніць значнасць ахоўнасці віду з II катэгорыі да IV ужо ў 2025 годзе.
Улік жывёлаў вядзецца спецыялістамі Мінпрыроды, а таксама іншымі профільнымі ведамствамі па спецыяльнай метадычцы, распрацаванай у Акадэміі навук Беларусі.
Выключаць з Чырвонай кнігі рысь пакуль не спяшаюцца, і на тое ёсць дзве прычыны. Па-першае, недастатковая колькасць – трэба хоць бы 1520 асобін, а па-другое, нераўнамернае яе размеркаванне па месцах пасялення.
Буры мядзведзь
Мядзведзяў у Беларусі ўсяго нічога – толькі 700 асобін. А можа быць, і не 700, таму што ўлік вядзецца анкетным метадам, які мяркуе вялікія хібнасці.
Праблем у мядзведзяў шмат, і не ўсе яны звязаны з людзьмі. Жывёлы ў прынцыпе неахвотна і павольна размножваюцца, хаця і без чалавечага фактару не абышлося. Размова ідзе аб асенне-зімовым паляванні ў лесе. У мядзведзяў не страляюць, але шум ад палявання паднімае жывёлаў са спячкі, з-за чаго гінуць малалікія дзіцяняты.
Так што казаць аб прымальнай папуляцыі жывёлаў пакуль не даводзіцца, як і аб змене іх прыродаахоўнага статуту.
Таксама спецыялістамі фіксуюцца частыя сутыкненні чалавека з мядзведзем. У дадзеным выпадку спецыялісты Мінпрыроды адлоўліваюць або забіваюць жывёлу, калі яна ўяўляе пагрозу для людзей або смяротна паранена.
Барсукі
Гэтых жывёлаў у 2023 годзе налічылі дастатковую колькасць – 2307 асобін. Традыцыйна барсукі насяляюць у Віцебскай вобласці, дзе сканцэнтравана больш за палову ўсёй папуляцыі.
У гэтым і крыецца праблема. Шчыльнасць і распаўсюджванне жывёлаў адны з самых нізкіх у арэале віду. Такім чынам, барсук усё яшчэ знаходзіцца ва ўразлівым стане.
Ён застанецца ў новай рэдакцыі Чырвонай кнігі, але прыродаахоўны статус барсука панізіцца са ІІ да ІV катэгорыі.