навіны

Маці палітвязня Паўла Севярынца пасля затрымання патрапіла ў лякарню

Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Фармальнай прычынай для яе затрымання сталі нібыта «экстрэмісцкія» падпіскі ў Фэйсбуку.

Таццяна Севярынец, затрыманая раніцай 9 студзеня ў Віцебску, трапіла ў больніцу з ціскам.
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
Фармальнай прычынай для яе затрымання сталі нібыта «экстрэмісцкія» падпіскі ў Фэйсбуку.
Павел Севярынец – апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», пісьменнік. Яго затрымалі 7 чэрвеня 2020 года і з таго часу палітвязень застаецца за кратамі.
Севярынца прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). 21 чэрвеня 2023 года ў Шклове адбыўся суд аб замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.
10 ліпеня 2023 года высветлілася, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Шклове ў турму № 1 у Горадні.
30 снежня 2023 года Павел Севярынец адзначыў за кратамі сваё 47-годдзе.
Ася Саковіч, belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10