навіны

Краіна «экстрэмістаў». У 2023 годзе ў Беларусі прызналі 62 «экстрэмісцкія фармаванні»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

11 з іх – медыя.

На сёння ў Беларусі 169 «экстрэмісцкіх фармаванняў», прычым 62 з іх атрымалі такі статус у 2023 годзе, пішуць праваабаронцы «Вясны».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Для параўнання: у 2022 годзе ў «пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» было ўнесена 80 пазіцый.
За «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу) з 2021 года асудзілі не менш як 130 чалавек. Праваабаронцы звяртаюць увагу, што, як правіла, гэты артыкул ідзе ў абвінавачванні разам з іншымі крымінальнымі артыкуламі.
Летась у пералік «экстрэмістаў» уключылі 11 медыя і пяць блогераў, музычны гурт «Tor band», праваабарончы цэнтр «Вясна», БАЖ, ЗБС, дзве буйныя суполкі салідарнасці і шэраг іншых грамадскіх аб’яднанняў і суполак.
Ася Саковіч, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10