навіны

Затрыманы разьбяр Юрась Камандзірчык – аўтар мемарыяльнага крыжу ў Курапатах

Юрась Камандзірчык (Фота: Юрась Камандзірчык / Facebook)
Юрась Камандзірчык (Фота: Юрась Камандзірчык / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Майстар з’язджаў за мяжу на працу і нядаўна вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію.

Сілавікі затрымалі народнага майстара Беларусі, разьбяра па дрэве Юрася Камандзірчыка. Пра гэта паведамляе «Позірк».
Юрась Камандзірчык (Фота: Юрась Камандзірчык / Facebook)
Юрась Камандзірчык (Фота: Юрась Камандзірчык / Facebook)
Паводле крыніцы выдання, майстар з’язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Сам Камандзірчык напісаў пра вяртанне ў «Фэйсбуку» напрыканцы 2023 года.
Падставы затрымання невядомыя.
62-гадовы Юрась Камандзірчык сябра Саюзу народных майстроў, з 2021 году – народны майстар Беларусі. Пражывае ў Мядзелі (Менская вобласць).
Разам з мастаком Алесем Цыркуновым ён з’яўляецца аўтарам мемарыяльнага крыжа выбітнаму беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму на месцы масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10