навіны

Палітвязня Рыгора Кастусёва хочуць перавесці на турэмны рэжым

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. (Фота: TUT.BY)
Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. (Фота: TUT.BY)
podpis źródła zdjęcia

Сваякі Кастусёва раней заяўлялі, што ён «праводзіць шмат часу ў ШІЗА».

Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», суд Івацэвіцкага раёну 15 студзеня разгледзіць пытанне па замене палітвязню Рыгору Кастусёву рэжыму ўтрымання.
Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. (Фота: TUT.BY)
Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. (Фота: TUT.BY)
Па рашэнні суддзі Сяргея Кухацкавальца, старшыню зліквідаванай уладамі Партыі БНФ могуць перавесці на турэмны рэжым.
Кастусёў мае сур’ёзныя праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
Нагадаем, у верасні 2022 году Менскі абласны суд прыгаварыў Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта «за спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам». Палітык віну не прызнаў.
У снежні палітвязня этапавалі ў ПК № 22, дзе ён знаходзіцца і цяпер. Сваякі Кастусёва раней заяўлялі, што ў калоніі ён «праводзіць шмат часу ў штрафным ізалятары».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10