За паўгода колькасць беларусаў, якія афіцыйна пражываюць у Польшчы, вырасла на 30 %
11.01.2024, 18:13
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Станам на 31 снежня ў Польшчы пражывалі амаль 119 тысяч грамадзянаў Беларусі.
Цэнтр беларускай салідарнасці апублікаваў інфармацыю пра тое, колькі беларусаў цяпер пражываюць у Польшчы і на падставе якіх дакументаў.
Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на польскую Управу ў справе замежнікаў паведамляе, што станам на 31 снежня 2023 года ў Польшчы жылі амаль 119 тыс. грамадзянаў Беларусі, якія маюць дзейны дакумент, што быў выдадзены польскімі ўладамі і дае права на пражыванне ў краіне.
Пры гэтым 30 чэрвеня 2023 года адпаведныя дакументы мелі 91 тыс. беларусаў – то бок за паўгода гэты лік вырас амаль на 30 %. А ў жніўні 2020 года права на пражыванне ў Польшчы мелі толькі 28 тыс. грамадзянаў Беларусі.
Статыстыка пра беларусаў у Польшчы. Крыніца: cbs_help / Telegram
За 2023 год польскія ўлады выдалі беларусам 46 972 дазволы на часовае пражыванне (колькасць станоўчых пастановаў вырасла амаль удвая) і 12 083 дазволы на сталае пражыванне ў Польшчы.
Такім чынам, агулам летась беларусы атрымалі каля 59 тыс. дазволаў на пражыванне ў Польшчы.