Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Пасля затрымання жанчына трапіла ў шпіталь з высокім ціскам.
Маці палітычнага вязня Паўла Севярынца адпусцілі дадому да суда. Пра гэта паведаміла ейная дачка Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook.
Таццяна Севярынец. (Фота: Беларускае Радыё Рацыя / Facebook)
«Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку», – піша Ганна Севярынец.
Пра затрыманне Таццяны Севярынец стала вядома 9 студзеня. Пасля гэтага яна трапіла ў шпіталь з высокім ціскам.
Жанчыну затрымалі нібыта за экстрэмісцкія падпіскі ў Facebook.
Павел Севярынец застаецца за кратамі з 7 чэрвеня 2020-га. Палітыка пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі нібыта за рыхтаванне да ўдзелу ў масавых закалотах. Улады хаваюць звесткі пра тое, у якім стане цяпер вязень.
30 снежня ў Паўла Севярынца быў дзень нараджэння – яму споўнілася 47 гадоў.