навіны

Кіраўнік МУС паабяцаў прымяніць амністыю да забойцаў і пакінуць у турмах «палітычных»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Паводле Кубракова, «экстрэмізм – гэта страшнае злачынства».

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў у інтэрвʼю «Беларусь 1» распавёў, хто трапіць пад амністыю-2024, і ў чым будзе асаблівасць гэтай кампаніі.
«Што да прапановаў па амністыі 2024 года, у асноўным мы ўносілі прапанову адносна асаблівай катэгорыі грамадзян: жанчын з непаўналетнімі дзецьмі, а таксама мужчын, на выхаванні якіх знаходзяцца непаўналетнія. Асаблівую ўвагу звернуць на шматдзетных маці», – падкрэсліў Курбракоў.
Паводле яго, Аляксандр Лукашэнка такі падыход падтрымаў.


,,

«Новаўвядзенне, якое было прапанавана, – прымяніць амністыю да асобаў, якія асуджаныя за асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку забойствы і цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці», – патлумачыў міністр.


«Што тычыцца асобаў, якія асуджаныя за экстрэмізм і тэрарызм, наша прапанова была адназначная: да дадзенай катэгорыі грамадзян не прымяняць амністыю. Шанцаў было дадзена вельмі шмат. Пачынаючы ад заявы аб памілаванні. Самае галоўнае ў рашэнні па амністыі – каб людзі ўсвядомілі, што яны здзейснілі і выправіліся. Але мы бачым пэўную катэгорыю асобаў… яны не ўсвядомілі, што здзейснілі», – заявіў кіраўнік МУС.
Паводле Кубракова, «экстрэмізм – гэта страшнае злачынства».
Іван Кубракоў. Скрыншот з відэа АТН / YouTube
«Рана ці позна, мы іх сюды даставім». Кубракоў прыгразіў беларусам, якія з’ехалі за мяжу навіны
Нагадаем, у апошнія гады словы «экстрэмізм» і «тэрарызм» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваюць для абазначэння любых праяваў пратэставых дзейнасці і іншадумства. Напрыклад, каб трапіць у «тэрарыстычны спіс» дастатков пакінуць крытычны каментар у сеціве, займацца журналістыкай або грамадскай дзейнасцю.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10