Стварэнне Фонду падтрымкі палітвязняў абмяркуе Святлана Ціханоўская са спікеркаю Еўрапарламенту
13.01.2024, 16:54
Святлана Ціханоўская і Раберта Метсола. (Фота: parlamentbel / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
У гэтым пытанні маецца падтрымка з боку дэлегацыі Еўрапарламенту па Беларусі.
Сустрэча Святланы Ціханоўскай і спікеркі Еўрапарламенту Раберты Мятсолы павінна адбыцца 13 студзеня ў віленскім офісе беларускай лідаркі, паведамляе «Парламентский канал» са спасылкай на палітыка Анатоля Лябедзьку.
Святлана Ціханоўская і Раберта Метсола. (Фота: parlamentbel / Telegram)
Падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца ідэя стварэння Фонду падтрымкі беларускіх палітвязняў. Паводле Анатоля Лябедзькі, у гэтым пытанні «маецца падтрымка з боку дэлегацыі Еўрапарламенту па Беларусі».
Сярод іншых тэмаў сустрэчы:
,,
«Важна закласці прававы падмурак узаемаадносінаў да канца кадэнцыі гэтага складу Парламенту», – зазначае Анатоль Лябедзька.
Папярэдняя сустрэча Раберты Мятсолы і Святланы Ціханоўскай адбылася 13 верасня 2023 года ў Страсбургу, падчас сесіі Еўрапарламенту.
Выбары ў Еўрапарламент пройдуць з 6 па 9 чэрвеня 2024 года.