У Беларусі вырасце мыта на шампуні і зубныя пасты з краінаў «англасаксонскай групы»
13.01.2024, 12:59
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: kolchvesti.ru
podpis źródła zdjęcia
З мэтай замяшчэння іх таварамі, вырабленымі ў ЕАЭС.
Лукашэнка 12 студзеня 2024 года падпісаў Указ № 16 аб часовым устанаўленні ставак увазнога мыта на тавары з краінаў «англасаксонскай групы».
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: kolchvesti.ru
Павышаныя стаўкі мыта на ўвоз памерам 35% ад мытнага кошту будуць дзеяць да 30 чэрвеня 2024 года ўключна. Распаўсюджвацца яны будуць на шампуні, сродкі для валасоў і зубоў, што паходзяць з краінаў «англасаксонскай групы – ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі».
Указ нібыта скіраваны на абарону эканамічных інтарэсаў Беларусі і стварае ўмовы для замяшчэння адпаведнага імпарту таварамі, вырабленымі ў ЕАЭС.
Дакумент уступае ў моц праз 30 дзён пасля афіцыйнай публікацыі.