Пайшоў з жыцця Уладзімір Парфянок – беларускі фатограф і культурніцкі дзеяч
15.01.2024, 10:22
Уладзімір Парфянок. (Фота: Сяргей Міхаленка / Wikipedia)
podpis źródła zdjęcia
Яго не стала на 66-м годзе жыцця.
Пра смерць выдатнага беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча Уладзіміра Парфянка паведаміў Reform.by са спасылкаю на ягоных блізкіх сяброў.
Уладзімір Парфянок. (Фота: Сяргей Міхаленка / Wikipedia)
Сябры Уладзіміра Парфянка спрабавалі звязацца з ім яшчэ ў пятніцу 12 студзеня, але на сувязь той не выходзіў. У нядзелю 14 студзеня сябры прыехалі да творцы і знайшлі яго мёртвым.
Час і прычыны смерці высвятляюцца. Уладзімір Парфянок адышоў на 66 годзе жыцця.
Уладзіміру Парфянок – фатограф, рэдактар, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980 гадоў. Быў куратарам і адным з заснавальнікам галерэі «Nova». Ягоны ўнёсак у развіццё беларускай фатаграфіі цяжка пераацаніць. Выкладаў у Школе фатаграфіі ў Менску, браў удзел у шматлікіх выставачных праектах. Быў куратарам Нацыянальнага цэнтру сучасных мастацтваў, майстэрні-музею Заіра Азгура.
Пад уплывам Парфянка сфармавалася не адно пакаленне фатографаў і фотакрытыкаў.
Уладзімір Парфянок – стваральнік культавых фотасерыяў «Lucida momenta», «Persona non-grata», «Сад камянёў» і шмат якіх іншых. Быў дарадцам экспертнай рады Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, сябрам Беларускага саюзу мастакоў.
Беларуская фатаграфія зазнала велізарную страту. Выказваем спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Парфянка.