навіны

Пайшоў з жыцця расейскі паэт Леў Рубінштэйн

Леў Рубінштэйн. 2022 год. (Фота: Аляксандр Ханін / Wikipedia.)
Леў Рубінштэйн. 2022 год. (Фота: Аляксандр Ханін / Wikipedia.)
podpis źródła zdjęcia

Яму было 76 гадоў.

Пра смерць вядомага расейскага паэта Льва Рубінштэйна, які падтрымаў беларускія пратэсты 2020 года, паведаміла ягоная дачка.
Леў Рубінштэйн. 2022 год. (Фота: Аляксандр Ханін / Wikipedia.)
Леў Рубінштэйн. 2022 год. (Фота: Аляксандр Ханін / Wikipedia.)
«Мой тата, Леў Рубінштэйн, памёр сёння», – напісала дачка паэта ў «Жывым Журнале».
8 студзеня ў цэнтры Масквы 76-гадовага Льва Рубінштэйна збіў аўтамабіль. Мужчына быў дастаўлены ў рэанімацыю і заставаўся ў цяжкім стане. 14 студзеня яго не стала.
Крыніца «Вось Так» у расейскім МУС паведаміла, што кіроўца, які збіў Льва Рубінштэйна, пакуль застаецца на свабодзе, але ўжо сёння мае быць затрыманы.
Леў Рубінштэйн – адзін з заснавальнікаў маскоўскага канцэптуалізму, лаўрэат прэміі «НОС», якую атрымаў за кнігу «Знаки внимания». Ён ніколі не цураўся грамадскай дзейнасці: падпісваўся супраць вайны ў Чачэніі, падтрымліваў феміністак групы «Pussy Riot», выступіў супраць расейскай агрэсіі ва Украіне яшчэ ў 2014 годзе. У 2020 годзе ён падтрымаў пратэсты беларусаў супраць лукашэнкаўскага рэжыму.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10