навіны

Усё больш дзяцей атрымліваюць траўмы з-за т'юбінгаў. Як катацца з горкі бяспечна

т'юбінг (Фота: obninsk.name)
т'юбінг (Фота: obninsk.name)
podpis źródła zdjęcia

З пачатку зімы атрымалі траўмы больш за 200 дзяцей.

З пачатку зімы больш за 200 дзяцей атрымалі траўмы з-за катання з горак на т’юбінгах, лядзянках і санках. Падрабязную статыстыку прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
т'юбінг (Фота: obninsk.name)
т'юбінг (Фота: obninsk.name)
З цяжкімі траўмамі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі звярнуліся 48 дзяцей, у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі пасля такой забаўкі апынуліся 17 чалавек.
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя нагадваюць: высокая хуткасць і не кіравальнасць т’юбінга можа прывесці да сумных наступстваў, часам – нават да гібелі.
Як бяспечна катацца на т’юбінгу?
Важна зразумець, як правільна карыстацца «ватрушкай», якія сродкі абароны лепш надзець. Падбярыце т’юбінг, які падыходзіць па памеры дзіцяці.
Выбірайце бяспечнае месца для катання. Гэта павінна быць спецыяльна абсталяваная траса ўдалечыні ад праезнай часткі, слупоў і дрэў. Ухіл – не больш за 20°.
Калі месца не прызначана для катання, папярэдне агледзіце яго: ці няма на горцы ям, грудоў і іншых перашкод.
Азнаёмце дзіця з правіламі кіравання і бяспекі. Памятайце, што пры спуску т’юбінг развівае вялікую хуткасць, таму тармазіць на ім і кіраваць ім вельмі складана.
«Ватрушка» павінна быць у меру напампаваная. Катацца на ёй трэба па адным, абавязкова трымаючыся за ручкі.
Счэпкі з т’юбінгаў – вельмі небяспечная забаўка. Нельга прывязваць такія «ватрушкі» да аўтамабіляў або снегаходаў.
Спачатку пракаціцца на горцы трэба даросламу, без дзіцяці, каб выпрабаваць спуск.
Растлумачце дзіцяці, што ў крытычнай сітуацыі лепш перавярнуцца ці заваліцца на бок, чым сутыкнуцца з дрэвам ці іншымі санкамі.
І самае галоўнае: не пакідайце дзяцей на горцы без нагляду.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10