навіны

Прэзідэнтка Еўрапарламенту стала сімвалічнай хроснай палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк)
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк)
podpis źródła zdjęcia

Рашэнне Раберты Метсолы – яшчэ адзін доказ таго, што мы не адныя ў сваёй барацьбе.

Некалькі дзён таму Раберта Метсола наведала Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільне. Падчас сустрэчы прэзідэнтка Еўрапарламенту паабяцала стаць сімвалічнай хроснай для аднаго з беларускіх палітвязняў. 15 студзеня Раберта Метсола абвясціла, што стала хроснай Паліны Шарэнда-Панасюк.
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк)
Паліна Шарэнда-Панасюк. (Фота: асабісты архіў Паліны Шарэнды-Панасюк)
Святлана Ціханоўская пракаментавала гэтае рашэнне.
«Сённяшняе рашэнне Раберты – яшчэ адзін доказ таго, што мы не адныя ў сваёй барацьбе. Калі нехта з міжнародных партнёраў становіцца хросным хаця б для аднаго з нашых герояў, я адчуваю цеплыню ў сэрцы. Бо разумею: гэта яшчэ адзін гучны голас, які нагадвае ўсяму свету пра нашых герояў. Думаю, нашых палітвязняў страшыць адчуванне таго, што пра іх усе забылі. Наша задача – кожным дзеяннем нагадваць ім пра тое, што мы памятаем і дамагаемся іх вызвалення», – прыводзіць словы абранай прэзідэнткі Беларусі яе прэс-служба.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Першы раз ёй прызначылі 2 гады калоніі за нібыта гвалт у дачыненні міліцыянта, знявагу Лукашэнкі і знявагу прадстаўніка ўлады. Затым былі яшчэ два прысуды як пад капірку: па 1 году зняволення паводле абвінавачання ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.
Надоечы сваякам Паліны Шарэнды-Панасюк дазволілі спатканне ў гомельскім СІЗА. Родныя паведамілі, што палітзняволеная кепска выглядае, у яе праблемы са здароўем, «справакаваныя нялюдскімі ўмовамі ўтрымання».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10