навіны

Іншыя прыярытэты? У Літве пракаментавалі звесткі «Bild» пра магчымы напад Расеі на NATO

Літоўскі вайсковец. (Фота: kam.lt)
Літоўскі вайсковец. (Фота: kam.lt)
podpis źródła zdjęcia

Часопіс «Bild» заявіў, што атрымаў сакрэтны дакумент вайскоўцаў.

У Міністэрстве абароны і ў адміністрацыі прэзідэнта Літвы пракаментавалі звесткі нямецкага выдання «Bild» пра магчымыя планы Расеі напасці на краіны Балтыі, нягледзячы на тое, што яны ўваходзяць у NATO. Пра гэта піша «DELFI».
Літоўскі вайсковец. (Фота: kam.lt)
Літоўскі вайсковец. (Фота: kam.lt)
У Мінабароны Літвы заявілі, што пакуль ва Украіне працягваюцца інтэнсіўныя баі, у Расеі няма рэсурсаў на адкрыццё другога фронту.


,,

«Пакуль не завяршыліся баі ва Украіне, цяжка меркаваць, што Расея пераразмяркуе прыярытэты і пачне гуртаваць сілы ў іншых напрамках», – заявілі ў ведамстве.


Тым не менш, там прызналі, што Расея плануе доўгатэрміновае павелічэнне сілаў у заходнім напрамку. Для гэтага ўжо распрацаваныя планы пашырэння інфраструктуры і вайсковых частак, ладзяць інфраструктурныя змены, дзеляць сферы камандавання. Аднак «прыярытэт Расеі на гэты момант – не прайграць у вайне з Украінай, яна накіроўвае на гэта пэўныя рэсурсы», сказалі ў Мінабароны Літвы.
У сваю чаргу ў адміністрацыі прэзідэнта Літвы заявілі, што не могуць «каментаваць публікацыі ў медыях, у аснове якіх ляжаць не пацверджаныя звесткі». Там дадалі, што бяспека ўсходняга флангу NATO забяспечваецца згодна з зацверджанымі планамі.
«Ацэнка пагроз у рэгіёне на дадзены момант не змянілася, захады стрымлівання і абароны ажыццяўляюцца і праводзяцца ў жыццё. Літва дамагаецца, каб падрыхтоўка да выканання планаў абароны ўвесь час абнаўлялася згодна з рознымі сцэнарыямі на вучэннях з саюзнікамі», – заявілі ў адміністрацыі прэзідэнта.
Часопіс «Bild» заявіў, што атрымаў сакрэтны дакумент вайскоўцаў, з якога вынікае, што Расея ўжо гэтым летам мае пайсці на эскалацыю адносінаў з NATO, паступова пяройдзе ад схаваных атак да адкрытых.
Паводле «Bild», у лютым 2024 года Расея мабілізуе яшчэ 200 тысяч чалавек. Вясной Расея пойдзе ў новы наступ ва Украіне. Пасля поспехаў гэтага наступу Расея пачне кібератакі і іншыя дзеянні фармату гібрыднай вайны супраць краінаў Захаду, найперш супраць краінаў Балтыі, справакуе расейскія меншасці ў Літве, Латвіі і Эстоніі.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10