Але гэта кошт без уліку таксаў і збораў.
«Белавія» прадае квіткі паводле тарыфу «Прома» за € 24 у адзін бок на ўсе беспасярэднія рэгулярныя рэйсы. Прапанова дзеіць толькі 17 студзеня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат) Квіткі можна набыць на даты з 17 студзеня да 24 сакавіка 2024 года.
«Максімальны тэрмін перабывання ў пункце прызначэння паводле маршруту туды і назад – 1 месяц», – піша авіякампанія.
Колькасць месцаў абмежаваная. «Белавія» адзначае, што кошт пазначаны без уліку таксаў і збораў.
«Белавія» лятае ў Расею, Турцыю, Грузію, Казахстан, Азербайджан, Таджыкістан, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Індыю.
Напярэдадні авіякампанія паведаміла, што ў Нацыянальным аэрапорце Менск змяняецца сістэма апрацавання багажу. Праз гэта могуць адбывацца затрыманні рэйсаў. Працы запланаваныя да 31 сакавіка.
Арсен Рудэнка belsat.eu