У Беларусі ўвялі новы збор з грузавікоў на мяжы з Еўразвязам
18.01.2024, 11:25
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
120 рублёў за перагрузку і перачэпку.
Савет міністраў Беларусі вызначыў памер збору за заезд і размяшчэнне ў спецыяльным месцы для грузавых аперацыяў або перачэплівання: тры базавыя велічыні, цяпер гэта 120 рублёў. Пастанова тычыцца грузавога транспарту з Еўразвязу.
Страйк польскіх перавозчыкаў на мяжы (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
Пастанова пра збор уносіць праўкі ў пастанову ад 22 красавіка 2022 года, якой урад забараніў перасоўванне па Беларусі грузавых машынаў і цягачоў, зарэгістраваных у дзяржавах Еўразвязу.
Выключэнне тады зрабілі для гуманітарных і паштовых грузаў, перавозак лекаў і грузаў са спецыяльным дазволам. Каб іншыя грузы маглі перасоўвацца па Беларусі, урад вызначыў пункты для перагрузкі і перачэпкі.
Збор з грузавікоў, зарэгістраваных у Еўразвязе, набудзе моц 22 студзеня, тады ж набудзе моц пастанова Мытнага камітэту пра парадак збору.
Разам з тым, любыя машыны, якія заязджаюць на тэрыторыю Беларусі праз паўночную і заходнюю мяжу, мусяць прайсці платную дэзынфекцыю. Для грузавікоў яна каштуе 95 рублёў, для аўтобусаў – 30 рублёў, для легкавікоў – 2 рублі.