Дакумент пісалі не эканамісты, а КДБ. Як у Беларусі будуць па-новаму працаваць з кадрамі
23.01.2024, 09:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Віталь Гіль / 1prof.by)
podpis źródła zdjęcia
Улады Беларусі прыдумалі новую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі.
У той час як улады Беларусі заяўляюць пра поспехі ў галіне занятасці, нават афіцыйная статыстыка кажа пра адваротнае. А для развязання «паспяховай» праблемы прымаецца цэлая канцэпцыя з новай адказнасцю і патрыятычным выхаваннем. Разбіраемся ў адметнасцях дзяржаўнай кадравай палітыкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
18 студзеня намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун пахваліўся, што за 2023 год былі развязаныя тры ключавыя задачы. Сярод іх – «высокая занятасць». У прыватнасці, паводле яго, улады захавалі нізкі ўзровень беспрацоўя – крыху вышэйшы за 3 %. Таксама істотна скараціліся колькасць прастояў і занятых няпоўны дзень.
Але аптымізм чыноўніка псуе афіцыйная ж статыстыка: яна паказвае моцнае і няспыннае скарачэнне занятасці ў краіне. Паводле Белстату, у лістападзе 2023 года ў Беларусі былі занятыя 4 140 500 чалавек. Гэта на 2,8 тысячы асобаў менш, чым у кастрычніку, на 32,4 тысячы менш, чым у студзені, і на 48 тысячаў менш, чым за год да таго.
Агулам занятасць у краіне падае з 2011 года. Тады ў эканоміцы працавалі 4 632 000 асобаў, або на паўмільёна больш, чым цяпер. Найбольш жа Беларусь страціла працаўнікоў у 2022 годзе – 66,7 тысячы.
Пры гэтым працаздольнага насельніцтва ў Беларусі афіцыйна 5 634 000 асобаў. То бок амаль 1,5 мільёна маглі б працаваць, але з розных прычынаў гэтага не робяць. Напрыклад, ім забаронена гэта праз удзел у пратэстах ці няправільны подпіс на выбарах 2020 года.
Значна ўплывае на занятасць і масавая эміграцыя з краіны. Прадстаўнік МУС Аляксей Бягун паведаміў 18 студзеня, што толькі «за 2021–2022 гады пакінулі тэрыторыю Беларусі больш за 200 тысяч грамадзянаў»:
,,
«Натуральна, гэта багата, бо гэта працаздольнае насельніцтва».
Ягоны начальнік – намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў – у кастрычніку 2023 года ацэньваў колькасць «беглых» ажно на 350 тысячаў.
Каб даць рады з занятасцю, улады Беларусі прыдумалі новую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі. Адпаведны ўказ № 1 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 студзеня. Папярэдняя версія дзеяла 22 гады – з 18 ліпеня 2001 года.
«Канцэпцыя дазволіць надаць дзейнасці ў фармаванні кадравага патэнцыялу Беларусі больш сістэмны і скаардынаваны характар. Дакумент закліканы стацца метадычным арыенцірам для кадравых службаў і кожнага кіраўніка, на якога ўскладаецца персанальная адказнасць за кадравую працу», – заявілі ў Адміністрацыі Лукашэнкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Асобна ў канцэпцыі вылучаецца паняцце кадравай бяспекі як «стан абароненасці дзяржавы, галінаў эканомікі і сфераў дзейнасці, рэгіёнаў і арганізацыяў ад унутраных і вонкавых рызык, выклікаў і пагрозаў, звязаных з кадрамі і іх патэнцыялам».
Сярод праблемаў, з якімі сутыкаецца кадравая палітыка ў Беларусі, у дакуменце згадваецца шмат што – ад распаду СССР 33 гады таму да замежных кампаніяў, што«агрэсіўнымі спосабамі вядуць барацьбу за перспектыўных спецыялістаў і таленавітую моладзь». Ёсць праблема і з маладымі людзьмі, у якіх змяніліся «каштоўнасныя арыенціры і перавагі» і для якіх «прыярытэтнымі робяцца пытанні асабістага жыцця», якім хочацца камфортных умоваў працы, самарэалізацыі і кар’ернага росту. У дакуменце падкрэсліваецца, што моладзь не хоча атрымліваць «рабочых прафесіяў», а таксама зніжаецца «прывабнасць дзяржаўнай службы для высокакваліфікаваных кадраў».
А вось крытыкі палітыкі ўладаў няма: яны толькі дасягаюць «істотных вынікаў», развязваюць «праблемы» і забяспечваюць «гарманічнае спалучэнне».
Мэтамі дзяржаўнай кадравай палітыкі названыя фармаванне кадравага патэнцыялу, здольнага забяспечваць эфектыўнае развязанне актуальных і перспектыўных задачаў грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама стварэнне ўмоваў і механізмаў, накіраваных на гарантаванне кадравай бяспекі.
Сярод асноўных задачаў – уцягненне працаздольнага насельніцтва ў працу, задавальненне патрэбаў грамадства ў кваліфікаваных кадрах, эфектыўнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў і іх аптымальнае размеркаванне, удасканаленне падбору і расстаноўкі кадраў, матывацыя эфектыўнай працы, павышэнне прафесіяналізму і кампетэнтнасці работнікаў.
У дакуменце прапісана, што ўдзельнічаць у дзяржаўнай кадравай палітыцы павінны ўсе субʼекты, незалежна ад формы ўласнасці. А сярод прыярытэтных кірункаў прапісанае «забеспячэнне стабільнасці дзяржаўнага апарату».
Выбудоўваць працу з кадрамі плануецца праз «узмацненне персанальнай адказнасці кіраўнікоў», кантроль перасоўвання работнікаў і прывязку кадраў да працы за кошт жытла і іншага «сацыяльнага пакету». Таксама чыноўнікі будуць удасканальваць метадалогіі і структуры, распрацоўваць праграмы і стандарты, змяняць заканадаўства і метады. Апроч таго, плануецца фінансаваць новыя месцы працы згодна з «прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця», стымуляваць пенсіянераў працаваць на пенсіі і ўводзіць правілы карпаратыўнай этыкі для «павышэння ўзроўню грамадзянскасці і патрыятызму работнікаў».
Маладзёнаў чакае большая ўвага да «мэтавікаў», прапаганда прэстыжу рабочых прафесіяў, пашырэнне валанцёрства і бясплатнай працы, а таксама духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне «ў адпаведнасці з ідэалогіяй беларускай дзяржавы». А звальняць моладзь з прычыны «дыскрэдытавальных абставінаў» абяцаюць радзей.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
Таксама плануецца павышаць прывабнасць працы на сяле і ў малых гарадах, перадухіляць адток кадраў з Беларусі, ствараць умовы для вяртання тых, хто з’ехаў, ды прыцягваць замежных высокакваліфікаваных спецыялістаў.
«Забеспячэнне дзяржаўнай кадравай палітыкі ажыццяўляецца шляхам: цвёрдай вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны як асновы для значнага ўнёску кожнага працаўніка ў развязанне агульных сацыяльна-эканамічных задачаў», – гаворыцца ў канцэпцыі.
Прапаганда ўжо пабачыла «глыбокі сэнс» у тым, што канцэпцыя была зацверджаная першым указам у 2024 годзе. Ёсць у ёй нібыта і «прынцыповая навізна»: дзяржаўная кадравая палітыка распаўсюджваецца не толькі на дзяржаўны сектар, але і на прыватны, які на яе не ўплывае, бо «менавіта дзяржава ў асобе дзяржаўных органаў вызначае яе стратэгію і тактыку».
«Абноўленая канцэпцыя грунтуецца на нацыянальнай мадэлі кадравай палітыкі, прынцыпы і арыенціры якой эвалюцыйным шляхам сфармаваныя кіраўніком дзяржавы. Сутнасць гэтай мадэлі – актыўны ўдзел дзяржавы ў кадравых і сацыяльна-працоўных працэсах», – заяўляе прапаганда, зноў жа абмінаючы тыя выклікі, якія перад кадрамі ставіць сама дзяржава.
Тэлеканал СТВ ужо рапартаваў, як «у кожным рэгіёне краіны прыступаюць да працы ў абазначаных кірунках». Там падкрэслілі, што «дакумент падрыхтаваны ў самыя кароткія тэрміны – усяго за тры месяцы», што далёка не заўсёды ёсць прыкметай якасці.
Як заявіў Вячаслаў Даніловіч, рэктар Акадэміі кіравання, абноўленая канцэпцыя ёсць таксама формаю змагання са Злучанымі Штатамі, якія «з саюзнікамі дыктавалі ўмовы ўсім, выкарыстоўваючы пры гэтым рэсурсы многіх краінаў, у тым ліку кадравыя». Беларусь жа, сказаў ён, у адрозненне ад краінаў Еўразвязу, імкнецца захаваць суверэнітэт і не працаваць «на заакіянскі цэнтр сілы».
У сваю чаргу калумніст «Рэспублікі» Уладзімір Валчкоў раіць увогуле не канцэнтравацца на моладзі, а звярнуць увагу на 2,3 мільёна пенсіянераў: «Шмат хто толькі дзякуй скажа: і жыць будзе весялей, і лішні даход не перашкодзіць».
«Экономическая газета» піша, што з прычыны вастрыні кадравай праблемы ў Беларусі «захады, анансаваныя гэтым указам, наўрад ці прымусяць сябе доўга чакаць». Аднак выданне падкрэслівае, што дэфіцыт кадраў быў адною з прычынаў росту заробкаў у Беларусі ў 2023 годзе, калі грошы заставаліся ці не адзінай канкурэнтнай перавагай наймальнікаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Аляксандр Побат / 1prof.by)
«Па меры паступовага развязання гэтай праблемы існуе імавернасць, што рост заробкаў замарудзіцца па меры таго, як у наймальнікаў будуць зʼяўляцца дадатковыя спосабы матывацыі працаўнікоў», – адзначае «Экономическая газета».
У незалежных экспертаў ёсць вялікія сумневы адносна здольнасці ўладаў Беларусі справіцца з кадравым дэфіцытам. Эканамістка Анастасія Лузгіна адзначыла ў каментары «Белсату», што адток кадраў – часцяком высокакваліфікаваных адукаваных маладых людзей – не адзіная цяжкасць на рынку працы. Застаюцца неразвязанымі і іншыя дэмаграфічныя праблемы. Дый у саміх уладаў, мяркуючы з канцэпцыі, вельмі высокія патрабаванні да кадраў:
,,
«Акрамя таго, што проста наняць чалавека, трэба яго ўтрымаць, трэба, каб ён быў кваліфікаваным і каб у яго была адпаведная грамадзянская пазіцыя, каб ён на адным месцы працаваў доўга».
На думку Лузгіной, некаторыя пытанні (напрыклад, патрыятычнае выхаванне ці падрыхтоўку кадраў) сапраўды ўдасца развязаць дырэктыўным метадам. Але справіцца менавіта з дэфіцытам кадраў, а тым больш высокакваліфікаваных, будзе вельмі складана, «бо дэмаграфічная сітуацыя не можа хутка змяніцца ў лепшы бок», сказала экспертка.
Зменшыць адток кадраў, мяркуе эканамістка, можна бадай праз забарону ці абмежаванне выезду за мяжу. Напрыклад, праз адпрацоўванне студэнтаў, у тым ліку платнікаў, але «фундаментальна гэта не вырашыць праблемы». Не менш складана будзе прыцягваць і спецыялістаў з-за мяжы.
«З улікам іміджу, які сфармаваўся ў Беларусі, наўрад ці шмат што мы зможам прыцягнуць. Беларусь на гэты момант непрывабная нават для грамадзянаў СНД», – падкрэсліла Лузгіна.
Эканаміст Сяргей Чалы ў сваёй праграме адзначыў, што зацверджаная канцэпцыя паказвае, як палітыка пачынае перашкаджаць эканоміцы.
«Такое адчуванне, што яе пісалі не эканамічныя ведамствы, не Міністэрства працы, а нейкі КДБ ці нешта яшчэ. Правільна было б назваць гэты дакумент не «Аб Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі», а «Канцэпцыяй кадравай бяспекі», – заявіў ён.
У прыватнасці, паводле Чалага, адна з мэтаў дакументу – «забяспечыць лаяльнасць гэтых самых кадраў», у тым ліку чыноўнікаў.
«Калі вы ставіце задачу знаходжання ў органах дзяржаўнай улады і кіравання толькі адданых сабе людзей, то ў вас непазбежна ўзнікне дэфіцыт працаўнікоў, асабліва працаўнікоў кваліфікаваных», – падкрэсліў Чалы.
Згодны з гэтым і Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінету ў справе транзіту ўлады. Паводле яго, «асноўныя стымулы для новых кадраў – гэта высокааплатныя працоўныя месцы, магчымасць кар’ернага росту і камфортнае знаходжанне па месцы дзяржаўнай службы або працы». Улады ж робяць акцэнт на патрыятычнае выхаванне, тады як «сённяшні патрыятызм прадугледжвае наяўнасць асабістай лаяльнасці не столькі дзяржаве і грамадству, колькі таму чалавеку, які займае месца кіраўніка дзяржавы».
,,
«Для беларускага грамадства гэта непрымальна, бо людзі разумеюць, што чалавек узурпаваў уладу і служыць яго інтарэсам – гэта ісці супраць сумлення. Таму гэтыя заклікі скіраваныя хутчэй у пустату», – сказаў Губарэвіч «Белсату».
Пры гэтым палітык прызнае, што адказнасць кіраўнікоў за кадравае пытанне вырасце, «бо патрабаваць Лукашэнка ўмее, але стварыць умовы, каб былі рэалізаваныя ягоныя патрабаванні, ён няздольны». Губарэвіч таксама адзначыў, што масавы сыход чыноўнікаў, які пачаўся ў 2020 годзе, ідзе цяпер і будзе працягвацца далей, бо «працаваць на дзяржаву, якая змагаецца з уласным грамадствам, – гэта не тое што непрэстыжна, гэта ў нейкай ступені ганебна».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.