Дэмакратычная лідарка наведала самую ўплывовую міжнародную канферэнцыю ўжо другі раз.
,,«Пакуль Беларуссю кіруе рэжым, вынікі не настолькі відавочныя для Беларусі. Тым не менш, калі б не было гэтых рэчаў, складаней было беларусам легалізавацца ў той жа Польшчы, у Літве, у іншых краінах: ЗША, напрыклад. Беларусы былі б дыскрэдытаваныя, як расейцы. Гэтага не адбываецца. Беларусь не магла б разлічваць на беларускія незалежныя медыі, праваабарончыя арганізацыя не маглі б разлічваць на міжнародную дапамогу. Але тым не менш беларуская дэлегацыя прысутнічае на розных міжнародных платформах, у тым ліку на эканамічным форуме ў Давосе. Гэтыя вынікі ёсць».
,,«Таму мы мусім захоўваць кааліцыю краінаў, якія падтрымліваюць Украіну. І развіваць усёабдымную стратэгію для Беларусі. Мы мусім ціснуць на рэжым, падтрымліваць людзей, прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку за ягоныя злачынствы. І гэтак жа быць мэтанакіраванымі, зацікаўленымі ў будучыні», – заявіла Святлана Ціханоўская
,,«Калі ўкраінцы пачнуць гэтую размову, то гэта будзе легітымнае пытанне, і мы будзем гатовыя адказваць на пытанні ад украінскага боку. Разам з тым, калі будзе весціся гэтая размова, то трэба будзе ацэньваць розныя фактары, якія прывялі да гэтай вайны. Супраца з рэжымам украінскага боку, тое, што адбывалася паміж выбарамі 2020 года і пачаткам вайны. Нам таксама трэба была пэўная дапамога ад украінскага боку, і мы яе тады не атрымалі. І ацаніць той уклад, які зрабілі беларусы з пачатку вайны».
,,«Заўсёды Святлана Ціханоўская нагадвае, што трэба падтрымліваць Украіну. Акрамя таго, у нашых нацыянальных інтарэсах – перамога Украіны ў вайне, нашым грамадзянам гэта паказвае, што і мы ў будучыні, беларусы, не застанемся сам-насам са сваймі геапалітычнымі ці ўнутранымі праблемамі», – кажа Алесь Аляхновіч.
,,«Калі вы мяне пытаецеся пра стомленасць… Я глыбока пагружаная ў сітуацыю ў нашым рэгіёне. Я мушу абараняць Беларусь. Я мушу змагацца разам з беларусамі супраць рэжыму Лукашэнкі і расейскай акупацыі. Думаю, мы не маем права адчуваць стомленасці. Калі я думаю пра стомленасць, скажыце гэтае слова ўкраінскім салдатам у акопах. Або беларускім палітычным вязням, якіх катуюць у турмах. Яны працягваюць супраціўляцца. Мы павінны працягваць працаваць разам з імі гэтак жа», – адказала Святлана Ціханоўская.
,,«Мы мяжуем з краінай, якая ёсць пагрозаю для ўсяго рэгіёну, і для нашых абедзвюх краінаў. Вельмі важна таксама, што Фінляндыя доўгі час была нейтральнаю краінаю. На сёння яна далучылася для блоку NATO, фактычна адмовілася ад канцэпцыі нейтралітэту. І тут пытанне пра тое, як спрацаваў нейтралітэт у Беларусі. Насамрэч ён дапамог Беларусі ці ён дапамог Расеі, каб навязваць свае інтарэсы і каб уцягваць нас у свае авантуры», – зазначыў Валер Кавалеўскі.