навіны

У Мінабароны заявілі, што беларусы аддалі ім больш за 100 дронаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: modmilby / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Перадаюць і прафесійныя дроны, якія ўжо ўжываюцца пры выкананні вучэбна-баявых задач».

Міністэрства абароны сцвярджае, што беларусы аддалі больш за 100 беспілотнікаў і запчастак да іх. «Перадаюць і прафесійныя дроны, якія ўжо ўжываюцца пры выкананні вучэбна-баявых задач», – паведамляецца ў Telegram-канале ведамства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: modmilby / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: modmilby / Telegram)
Мінабароны заявіла пра «дабрачыннасць» беларусаў у паведамленні аб навучанні ўдзельнікаў вайскова-патрыятычнага турніру кіраваць дронамі:
«Маладым патрыётам паказалі магчымасці дронаў, якія неабыякавыя грамадзяне нашай краіны перадалі ў вайсковыя часткі і злучэнні Ўзброеных сілаў пры ўдзеле валанцёраў праекту “Крылы”».
Ведамства сцвярджае, што беларусы ўжо аддалі больш за 100 беспілотнікаў і запчастак да іх:


,,

«Грамадзяне перадаюць як простыя квадракоптары, якія могуць быць выкарыстаныя для навучання, гэтак і прафесійныя дроны, якія ўжо ўжываюцца пры выкананні вучэбна-баявых задач».


З 28 сакавіка фізічным асобам у Беларусі будзе нельга выкарыстоўваць і захоўваць дроны, у тым ліку запчасткі. Пад забаронаю таксама ўвоз беспілотнікаў з-за мяжы, іх продаж і купля. У «BELPOL» раней раілі або надзейна схаваць, або зламаць, толькі не аддаваць ані Мінабароны, ані Чырвонаму Крыжу, які таксама паклаў вока на дроны, нібы патрэбныя для рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10