навіны

Змітра Дашкевіча паўгода трымаюць у карцары, нягледзячы на моцныя маразы

Зміцер Дашкевіч. (Фота: Наша Ніва)
Зміцер Дашкевіч. (Фота: Наша Ніва)
podpis źródła zdjęcia

11 ліпеня 2023 года Зміцер меў выйсці на волю пасля 1,5 года за кратамі.

Палітзняволенага Змітра Дашкевіча, былога старшыню «Маладога Фронту», ужо паўгода трымаюць у карцары. Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.
Зміцер Дашкевіч. (Фота: Наша Ніва)
Зміцер Дашкевіч. (Фота: Наша Ніва)
«Зміцер прабыў у Жодзіна паўгода ў бетоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Зараз яго перавялі зноў Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Зараз ён зноў у шыза, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму прыходзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сагрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбоя», – напісала жонка.
Змітра Дашкевіча разам з жонкаю Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022-га Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, Насце – 3 гады «хатняй хіміі».
11 ліпеня 2023 года Зміцер меў выйсці на волю пасля 1,5 года за кратамі, аднак супраць яго завялі новую крымінальную справу за «зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». У выніку яму прысудзілі дадаткова яшчэ адзін год строгага рэжыму, «самы максімум».
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10