80-кілаграмовая калода адправіла Лукашэнку на лаву запасных
20.01.2024, 15:30
Лукашэнка на лаве запасных. (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
У праграме «План:Б» выйшаў зорны прагноз здароўя Лукашэнкі на 2024 год.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў моцную траўму, праз якую нават не зможа ўдзельнічаць у хакейным матчы.
Лукашэнка на лаве запасных. (Фота: president.gov.by)
Як паведамляецца, траўма была атрыманая падчас сечкі дроваў.
,,
«Упала калодка, кілаграм 80, на ступню…», – распавёў сам Аляксандр Лукашэнка.
У выніку ягоная каманда будзе гуляць у хакей без яго.
Лукашэнка ў чарговы раз знік амаль на тыдзень у канцы 2023 года. Перад тым ён быў ахрыплы, у яго слязіліся вочы. Пазней шырокая грамадскасць яго не бачыла. Замест гэтага ён падпісваў указы, дасылаў віншаванні і нават зусім без фота і відэа сустракаўся з сілавікамі.
Тым часам у эфіры «Белсату» ў праграме «План:Б» выйшаў зорны прагноз здароўя Лукашэнкі на 2024 год, у якім гадалкі паспрабавалі прадказаць, на што сёлета будзе хварэць дыктатар.